Альпійская балада (балет)
Альпійская балада | |
---|---|
Жанр | балет |
Заснаваны на | аднайменнай аповесці Васіля быкава |
Аўтар | лібрэта Раіса Чарахоўская |
Кампазітар | Яўген Глебаў |
Дырыжор | Раіса Львоўна Чарахоўская |
Харэограф | Атар Дадзішкіліяні |
Акцёры | гл. тэкст |
Краіна | БССР |
Год | 1967 |
Пастаноўкі | прэм'ера 7 чэрвеня 1967 года |
Альпійская балада — аднаактовы балет Яўгена Глебава, пастаўлены ў 1967 годзе Беларускім дзяржаўным тэтрам оперы і балета[1][2] пад кіраўніцтвам дырыжора Г. Н. Дугашава.
Гісторыя стварэння[правіць | правіць зыходнік]
Балет заснаваны на аднайменнай аповесці Васіля быкава.
Лібрэта было напісана вядомай балерынай і педагогам Раісай Чарахоўскай. Спачатку Васіль Быкаў не пагаджаўся на прапановы стварыць балет па матывах яго аповесці, пакуль Раіса Чарахоўская асабіста не прыехала да яго ў гасцініцу і не ўгаварыла. Пазней Быкаў быў вельмі задаволены балетам, а Яўген Глебаў стаў адным з яго сяброў[3].
У 1966-м Глебаў стварыў партытуру. А ў наступным годзе балет быў увасоблены на акадэмічнай сцэне харэографам Атарам Дадзішкіліяні[1].
Пастаноўка распавядае пра Джулію і Івана, якія ў час Вялікай Айчыннай вайны збягаюць з канцлагера[1].
Сцэнаграфіяй займаўся мастак Яўген Чамадураў[1].
Акцёры[правіць | правіць зыходнік]
- Джулія — Вольга Лапо, Клара Малышава, Аляўціна Карзянкова, Марына Пятрова, Людміла Цярэнцьева
- Іван Цярэшка — Віктар Саркісьян, Леанід Чахоўскі, Мікалай Грышчанка і Сяргей Пясцехін
Іншыя пастаноўкі[правіць | правіць зыходнік]
У 1972 годзе ставіўся харэографам Атарам Дадзішкіліяні ў Чэлябінскім тэатры оперы і балета(руск.) бел.[2].
Уплыў на культуру[правіць | правіць зыходнік]
Пасля стварэння балету Яўген Глебаў на яго ж аснове стварыў «Сюіту з балета „Альпійская балада“».
Спектакль магутна прагучаў на сваіх першых паказах, а потым «пражыў» доўгае і шчаслівае «жыццё»[1]. Рэдка здараецца, каб нацыянальны балетны твор не адно дзесяцігоддзе трымаўся на сцэне і прайшоў больш за 100 разоў[1].
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
У 1968 годзе музыка балета «Альпійская балада» ўдастоена другой прэміі і звання лаўрэата (першая прэмія не прысуджалася) Усесаюзнага конкурсу на стварэнне новых музычных спектакляў у азнаменаванне 50-годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года[4].
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 Трагічная экспрэсія «Балады…»
- ↑ 2,0 2,1 Альпийская баллада. Балет. Энциклопедия, СЭ, 1981 (руск.)
- ↑ Быков В. Долгая дорога домой. — М.: АСТ; Мн.: Харвест, 2005. — С. 216.
- ↑ Творческий портрет (руск.)