Перайсці да зместу

А сэка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Альсэка)
Фрэска Святая Ганна (VIII–IX стст.), выкананая ў тэхницы al secco

А сэ́ка (італ.: a secco — літаральна «па сухім») — разнавіднасць тэхнікі насценнай размалёўкі (жывапісу), выкананай, у адрозненне ад фрэскі, па цвёрдай, высахлай тынкоўцы, якая перад працай увільгатняецца. Для працы выкарыстоўваюцца фарбы, расцёртыя на раслінным клеі, яйках або змешаныя з вапнай[1][2].

Асаблівасці тэхнікі

[правіць | правіць зыходнік]

Тэхніка а-сэка дазваляе распісваць за працоўны дзень значна большую плошчу паверхні, чым пры працы ў тэхніцы фрэскі. Аднак такія размалёўкі менш даўгавечныя. Тэхнікай а-сэка таксама называюць казеінавы і сілікатны (мінеральны) жывапіс па прасохлай тынкоўцы. Яна можа выкарыстоўвацца як на ўнутраных, так і на знешніх паверхнях будынкаў. Тэхніка дазваляе рабіць выпраўленні тэмперай і прамываць паверхню чыстай вадой[2].

Тэхніка а-сэка была распрацавана ў сярэднявечным жывапісе адначасова з фрэскай. Асаблівае распаўсюджанне ў Еўропе яна атрымала ў XVII—XVIII стагоддзях[2].