Перайсці да зместу

Альтанка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Альтанка ля возера

Альтанка — драўляная ці мураваная дэкаратыўная пабудова каркаснай (слупавой) канструкцыі для адпачынку, абароны ад сонца і ападкаў, часцей за ўсё выконваецца ў выглядзе ратонд. Звычайна размяшчаецца ў парках, гарадскіх і прыгарадных зялёных зонах, у дварах жылых дамоў, каля вадаёмаў. У мураваных альтанках стылю класіцызму выкарыстоўваліся шмат'ярусныя ордэрныя кампазіцыі.