Альтыплана

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Альтыплана ў Балівіі

Алтыпла́на (ісп.: Altiplano, літаральна "высокая раўніна") — вулканічнае плато ў цэнтральных Андах на вышыні каля 4000 м. Займае памежные раёны Балівіі, Перу, Чылі і Аргенціны. Агульная плошча - 170 000 км².

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Альтыплана разам з Тыбетам з'яўляюцца найвышэйшымі плато на нашай планеце. Сярэдняя шырыня — болей за 200 км, даўжыня — каля 600 км. На захадзе абмежавана хрыбтом Анд, які ўзвышаецца на 700 м над плато. Усходні хрыбет узвышаецца меней за 500 м.

Каля 10 тысяч гадоў таму з кананчэннем апошняга ледавіковага перыяду на Альтыплана ўзнікла 2 бяссцёкавых басейна. Першы ўключае азёры Тытыкака і Паапо. Другі ўваходзіць у раён саланчака Уюні. З поўначы на поўдзень плато назіраецца апустыньванне.

Геалогія[правіць | правіць зыходнік]

Плато сфарміравалася ў месцы злучэння літасферных пліт Наска і Паўднёваамерыканскай паміж заходнім і ўсходнім хрыбтамі Анд. Прастора паміж хрыбтамі доўгі час з'яўлялася зборнікам асадкавых парод, якія былі падняты на паверхню вывяржэннем вулканаў. Паверхневыя пароды адносяцца да Кайназойскага і Палеазойскага перыядаў.

Карысныя выкапні: золата, цынк, жалеза, літый, галіт і г. д.

Клімат[правіць | правіць зыходнік]

Для клімата Альтыплана характэрны доўгі сухі сезон, які цягнецца з красавіка да лістапада. Вільготны сезон з лістапада да сакавіка, калі выпадае 95 мм вільгаці. Колькасць ападкаў зніжаецца з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. З-за высокай празрыстасці атмасферы начныя згубы цяпла вышэй, чым на раўнінах. Ультрафіялетавае выпраменьванне на 20% больш, чым на ўзроўні акіяну. У найбольш цёплую пару года дзённая тэмпература падвышаецца да +20°C, а ўначы зніжаецца да -11°C. Прысутнічаюць моцныя вятры да 97 км у гадзіну і вышэй.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Прырода Альтыплана прадстаўлена стэпавымі, пустыннымі і паўпустыннымі раёнамі. З-за недахопу кіслароду колькасць відаў флоры і фаўны абмежавана. Адметна высакагорнае дрэва кеноа. Распаўсюджаныя жывёлы: кондар, фламінга, лама, альпака.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паўночны захад Альтыплана — найстаражытнейшы рэгіён узнікнення земляробства. У Балівіі каля возера Тытыкака знойдзены старажытныя апрацаваныя палеткі, на якіх вырошчвалі бульбу (IV ст. да н. э.). Вучоныя мяркуюць, што першымі насельнікамі Альтыплана былі продкі уру. У II ст. да н. э. - X ст. н. э. плато з'яўлялася цэнтрам развіцця цывілізацыі Тыўанака. У XI - XIII стст. яго занялі аймара. У XV ст. Альтыплана ўвайшло ў склад імперыі інкаў. У XVI ст. заваявана іспанцамі. У XIX ст. было падзелена паміж Перу, Балівіяй, Аргенцінай і Чылі.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]