Альфа-Банк

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Альфа-Банк
Тып бізнес і банк
Заснаванне 1999
Ранейшыя назвы ЗАТ «Міжгандальбанк»
Размяшчэнне Беларусь
Ключавыя фігуры Ігар Кацібнікаў (старшыня праўлення)
Рафал Юшчак (кіруючы дырэктар)
Матчына кампанія Кансорцыум «Альфа-Груп»
Сайт http://www.alfa-bank.by

Закрытае акцыянернае таварыства «Альфа-Банк» — камерцыйны банк у Рэспубліцы Беларусь. Універсальны банк, які аказвае паслугі юрыдычным асобам з арыентацыяй на буйны карпаратыўны сектар і гандлёвае фінансаванне, актыўна працуе на рынку каштоўных папер і ў якасці інвестыцыйнага банка. У рознічным сегменце банк развівае карткавы бізнес з выкарыстаннем пластыкавых картак сістэм Visa і MasterCard, ажыццяўляе спажывецкае крэдытаванне, прыцягвае ўклады насельніцтва, працуе з грашовымі пераводами.

Акцыянеры[правіць | правіць зыходнік]

Зараз кансорцыуму «Альфа-Груп» належыць больш за 98% акцый ЗАТ «Альфа-Банк».

Гiсторыя[правіць | правіць зыходнік]

ЗАТ «Альфа-Банк» (Беларусь) створана ў 1999 годзе (да лістапада 2008 года — ЗАТ «Банк міжнароднага гандлю і інвестыцый» (ЗАТ «Міжгандальбанк»)). У ліпені 2008 года Кансорцыум «Альфа-Груп» набыў больш за 88% дадзенага банка.

18 снежня 2012 года Кансорцыум «Альфа-Груп» завяршыў здзелку па набыцці акцый ЗАТ «АКБ «Белросбанк»[1], які працаваў на беларускім банкаўскім рынку з 2003 года, быў даччыным банкам ААТ АКБ «Росбанк» (Масква) (99,99% акцый). Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь 6 сакавіка 2013 зарэгістраваныя змены ў Статуце ЗАТ «АКБ «Белросбанк», звязаныя са змяненнем назвы на ЗАТ «Альфа-Банк Фінанс».

21 чэрвеня 2018 года акцыянеры ЗАТ «Альфа-Банк» завяршылі здзелку па куплі 100% акцый у статутным фондзе ААТ «Нябанкаўская крэдытна-фінансавая арганізацыя «Хоўм Крэдыт» у міжнароднай групы Home Credit[2].

Зноскі