Альфонсас Малдоніс
Альфонсас Малдоніс | |
---|---|
літ.: Alfonsas Maldonis | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 22 жніўня 1929[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 кастрычніка 2007[2] (78 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | |
Мова твораў | літоўская |
Дэбют | зборнік «Сярэдзіна лета» (1958) |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Узнагароды |
Альфонсас Малдо́ніс (літ.: Alfonsas Maldonis; 22 жніўня 1929, в. Наўяплянта , Алітускі павет, Літва — 6 кастрычніка 2007, Вільнюс, Літва) — літоўскі паэт. Заслужаны дзеяч мастацтваў Літвы (1974). Народны паэт Літвы (1984).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям'і селяніна. У 1954 годзе скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Віленскага ўніверсітэта. У 1962—1970 гадах галоўны рэдактар выдавецтва «Вага» (Вільнюс).
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Друкуецца з 1956 года. Аўтар зборнікаў вершаў «Сярэдзіна лета» (1958), «Сонечны лівень» (1962; Дзяржаўная прэмія Літвы 1965), «Вадзяныя знакі» (1969), «Раніцай, вечарам» (1978; Дзяржаўная прэмія Літвы 1979), «Дзікае жыта» (1982) і інш. Асноўны змест твораў — духоўнае жыццё сучасніка, надзённыя грамадска-палітычныя і маральна-этычныя праблемы, прырода роднай зямлі. Яго паэзія адметная эмацыянальным лірызмам, яснасцю паэтычных вобразаў.
Неаднаразова наведваў Беларусь. Пераклаў на літоўскую мову творы М. Аўрамчыка, А. Грачанікава, В. Зуёнка, П. Макаля.
Пераклады
[правіць | правіць зыходнік]На беларускую мову творы Малдоніс пераклалі М. Базарэвіч, Р. Барадулін, Г. Бураўкін, А. Вольскі, В. Вярба, А. Грачанікаў, Х. Жычка, В. Зуёнак, М. Калачынскі, У. Караткевіч, Е. Лось, П. Макаль, Р. Няхай, С. Панізнік, У. Паўлаў, В. Пятрэнка, А. Разанаў, Ю. Свірка, Я. Сіпакоў.
Зноскі
- ↑ Малдонис Альфонсас Мотеевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
Беларускія пераклады
[правіць | правіць зыходнік]- Вадзяныя знакі. Мн., 1985;
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Нарадзіліся 22 жніўня
- Нарадзіліся ў 1929 годзе
- Нарадзіліся ў Алітускім раёне
- Памерлі 6 кастрычніка
- Памерлі ў 2007 годзе
- Памерлі ў Вільнюсе
- Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
- Асобы
- Паэты паводле алфавіта
- Паэты СССР
- Паэты Літвы
- Паэты XX стагоддзя
- Члены КПСС
- Камандоры ордэна Вялікага князя Літоўскага Гядзімінаса
- Узнагароджаныя медалём Незалежнасці Літвы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Літоўскай ССР
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 10-га склікання
- Дэпутаты Савета Нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета СССР 11-га склікання
- Дэпутаты Савета Нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета СССР ад Літоўскай ССР
- Перакладчыкі на літоўскую мову
- Перакладчыкі з беларускай мовы
- Заслужаныя дзеячы мастацтваў Літоўскай ССР