Альфонса I Каталік

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Альфонса I
Alfonso I de Asturias
Альфонса I
Мармуровая статуя Альфонса I працы Хуана Парцэля на Пласа Арыенце ў Мадрыдзе
3-і Кароль Астурыі
739 — 757
Папярэднік: Фавіла
Пераемнік: Фруэла I
 
Дзейнасць: воін
Веравызнанне: каталіцтва
Нараджэнне: 693[1] ці 695[2][3]
Смерць: 757[4]
Пахаванне:
Дынастыя: Астур-леонская дынастыя[d]
Бацька: Педра Кантабрыйскі[d]
Жонка: Эрмесінда Астурыйская[d]
Дзеці: Фруэла I Бязлітасны, Адасінда[d], Маўрэгата[d] і Вімарана[d]

Альфонса I Каталік (ісп.: Alfonso I) (693 — 757) — кароль Астурыі, які кіраваў у 739757  гады.

Альфонса I, таксама вядомы як Каталік (ісп.: el Católico), быў сынам герцага Кантабрыі Педра. Чалавек набожны і адважны, зрабіўшыся каралём, ён значна пашырыў межы сваёй дзяржавы: далучыў да Астурыі ўсё прымор'е да зямлі баскаў, перайшоў праз горы на поўдзень і ўзяў горад Луга ў вярхоўях ракі Міньё. Затым разам з сынам Фруэлай, ён заваяваў землі паміж Міньё і Дуэра. Хуткімі набегамі ў розных кірунках Альфонс знішчаў і выгнаў мусульман, спусташаў іх вобласці, адводзіў хрысціян на поўнач краіны і пасяляў у тых заваяваных гарадах, уладу над якімі спадзяваўся ўтрымаць пад сабой. Сваёй кіпучай дзейнасцю, заснаваннем шматлікіх гарадоў і цэркваў, Альфонс набыў каханне народа і духавенства Іспаніі, і так заслужыў мянушку «Кароль-каталік».

Зноскі

  1. Бібліятэка Кангрэса — 1800.
  2. Міжнародны ідэнтыфікатар стандартных найменняў
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка — 1912.
  4. Alfonso I // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]