Альфонса II Цнатлівы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Альфонс II, кароль Арагона)
Альфонса II Цнатлівы
ісп.: Alfonso II el Casto
Сцяг кароль Арагона
1162 — 1196
Папярэднік Петраніла Арагонская
Пераемнік Педра II Каталік

Нараджэнне 25 сакавіка 1157[1]
Смерць 25 красавіка 1196[1] (39 гадоў)
Месца пахавання
Род Арагонская дынастыя[d]
Імя пры нараджэнні Рамон Берэнгер
Бацька Рамон Берэнгер IV[d]
Маці Петраніла Арагонская
Жонка Санча Кастыльская[d][2][3]
Дзеці Педра II Каталік[2], Канстанцыя Арагонская[2], Альфонс II[d], Леанора Арагонская[d], Санча Арагонская[d], Фернанда Арагонскі[d], Ramon Berenguer of Aragon[d] і Dulcia of Aragon[d]
Веравызнанне хрысціянства
Дзейнасць трубадур, паэт, кампазітар, палітык
Бітвы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Альфонса II Цнатлівы (ісп.: Alfonso II el Casto; 1-25 сакавіка 1157 — 25 красавіка 1196) — кароль Арагона з 1162 года; граф Барселоны, Жэроны, Асоны, Бесалу і Сердані з 1162 года і Праванса і Жэвадана ў 11671171 гадах пад імем Альфонса I. Сын Рамона Берэнгера IV, графа Барселоны, і Петранілы, каралевы Арагона. Альфонса быў першым, хто стаў адначасова каралём Арагонскім і графам Барселоны. Таксама ў 1167 годзе ён стаў графам Праванса, адабраўшы гэта графства ў сваёй пляменніцы Дульсы II, а ў 1173 годзе саступіў яго свайму брату Рамону Берэнгеру.

Кіраванне[правіць | правіць зыходнік]

Альфонса II нарадзіўся пад імем Рамон Берэнгер, але ўзышоў на аб'яднаны трон Арагона і Барселоны як Альфонса, змяніўшы імя ў гонар Альфонса I.

На працягу большага часу свайго кіравання ён быў саюзнікам караля Кастыліі Альфонса VIII супраць Навары і маўрытанскіх каралеўстваў на поўдні. Падчас Рэканкісты Альфонса дайшоў да Тэруэля, крэпасці па дарозе да Валенсіі, і ў 1171 годзе ўзяў яго. У тым жа годзе ён узяў Каспэ.

Апроч агульных інтарэсаў, каралёў Арагона і Кастыліі аб'ядноўвала васальная залежнасць Арагона ў адносінах да Кастыліі. Акрамя таго, 18 студзеня 1174 года ў Сарагосе Альфонса ажаніўся з інфантай Санчай, сястрой кастыльскага караля.

У 1179 годзе каралі Арагона і Кастыліі падпісалі Касорлскае пагадненне, паводле якога зоны заваяванняў на поўдні размяжоўваліся па водападзеле рэк Хукар і Сегур.

Альфонса II

У дні кіравання Альфонса дасягнуў свайго піку ўплыў Каталоніі на поўнач ад Пірэнеяў. Яго каралеўства ўключала не толькі Праванс, але і Сердань з Русільёнам, якія ён атрымаў у спадчыну ў 1172 годзе. Васаламі Арагонскага каралеўства былі Беарн і Бігор. Таксама Альфонса меў вялікі ўплыў у Лангедоку, што дапамагала развіваць гандаль і спрыяла прытоку насельніцтва з Лангедока на новазаваяваныя землі на поўдні.

У 1186 годзе яму ўдаўся ўзмацніць каталонскі ўплыў на Сардзініі, калі ўнук яго кузіны Альгабурсы Хуг заняў з дапамогай Альгабурсы і Альфонса арбарэйскі трон.

Пры садзейнічанні Альфонса II у 1202 годзе ў Арагоне на беразе ракі Эбра з'явіўся першы ў рэгіёне цыстэрцыянскі кляштар.

Жонка і дзеці[правіць | правіць зыходнік]

Альфонса II Цнатлівы і Санча Кастыльская
Надмагілле Альфонса II Цнатлівага

Жонка Альфонса II — Санча Кастыльская, дачка караля Альфонса VII Кастыльскага, 1155 ці 11571208

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]