Перайсці да зместу

Альфонс X Мудры

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Альфонс X Мудры
ісп.: Alfonso X de Castilla
Сцяг кароль Кастыліі і Леона
30 мая 1252 — 4 красавіка 1284
Папярэднік Фердынанд III Кастыльскі
Пераемнік Санча IV Кастыльскі
кароль Германіі
1257 — 1273
Папярэднік Вільгельм
Пераемнік Рудольф I

Нараджэнне 23 лістапада 1221[1]
Смерць 4 красавіка 1284[1] (62 гады)
Месца пахавання
Род Бургундская дынастыя[d]
Бацька Фердынанд III Кастыльскі[2]
Маці Лізавета Гогенштаўфен[d][2]
Жонка Віяланта Арагонская[d][2][3]
Дзеці Беатрыса Кастыльская[d][2], Фернанда дэ ла Серда[d], Санча IV Кастыльскі, Педра Кастыльскі[d][4], Хуан Кастыльскі[d][4], Віаланта Кастыльская[d][4], Хайме Кастыльскі[d][4], Беатрыс Кастыльская, Альфонса Фернандэз дэ Кастылья[d][4], Леанор дэ Кастылія і Арагон[d][4], Канстанцыя дэ Кастылія і Арагон[d][4], Martin Alfonso de Castilla[d][4], Urraca Alfonso de Castilla[d][4][5], Isabel de Castilla[d][4] і Берэнгела Кастыльская[d][4]
Грамадзянства
Веравызнанне каталіцтва
Дзейнасць астраномія і гісторыя
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Альфонс X Мудры[6] (ісп.: Alfonso X de Castilla; 23 лістапада 1221, Таледа — 4 красавіка 1284, Севілья) — кароль Кастыліі і Леона з 1252 па 1284 гг. Старэйшы сын Фердынанда III Кастыльскага і Лізаветы Гогенштаўфен, дачкі Філіпа Швабскага.

Пры Альфонсе X быў выдадзены зборнік законаў і складзены астранамічныя табліцы, якія атрымалі назву «Альфонсавых». Ініцыяваў складанне збору законаў — «Сем частак права», а таксама гісторыі Іспаніі, першых падобных прац, напісаных на іспанскай мове (кастыльяна), а апроч іх — пераклады навуковых тэкстаў з арабскага на іспанскі.

Альфонса Мудры і яго двор.

Альфонс X з’яўляецца складальнікам і выдаўцом зборніка Las Cantigas de Santa Maria і некаторыя з песень, напрыклад «Quen a omagen da Virgen» прыпісваюцца яму. Пісаў вершы, галоўным чынам хвалы Дзеве Марыі.

Альфонс патраціў амаль 20 гадоў на тое, каб стаць імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі, супрацьдзейнічаючы англійскаму прэтэндэнту — Рычарду, графу Карнуольскаму; пакуль той не памёр у 1272 годзе і Папа Грыгорый X не пераканаў Альфонса пакінуць свае прэтэнзіі.

Альфонсу не атрымалася завяршыць крыжовы паход, пачаты яго бацькам Фердынандам III супраць маўраў у Паўднёвай Іспаніі, але ён адваяваў Херэс у 1255 годзе і Кадыс у 1262 годзе.

Спробы ўстанавіць прававую аднолькавасць і павялічыць падаткі нараўне з канфліктам з-за пераходу ў спадчыну прастола заахвоцілі сына Альфонса Санча IV падняць паўстанне ў 1282 годзе і ізаляваць Альфонса ў Севільі, дзе ён і памёр.

У яго гонар названы кратар Альфонса на Месяцы.

Статуя Альфонса X у Мадрыдзе (1892).

Зноскі

  1. 1 2 3 Store norske leksikon — 1978. — ISSN 2464-1480 Праверана 16 кастрычніка 2026.
  2. 1 2 3 4 Kindred Britain
  3. ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  4. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 Lundy D. R. The Peerage
  5. ↑ Pas L. v. Genealogics — 2003.
  6. ↑ АЛЬФОНСЫ - Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова). verbum.by. Праверана 25 жніўня 2026.
  • Альфонсы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — С. 287. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
  • Альтамира-и-Кревеа Рафаэль. История Средневековой Испании / Перевод с испанского Е. А. Вадковской и О. М. Гармсен. — СПб.: «Евразия», 2003. — 608 с. — 1 500 экз. — ISBN 5-8071-0128-6
  • Корсунский А. Р. История Испании IX—XIII веков (Социально-экономические отношения и политический строй Астуро-Леонского и Леоно-Кастильского королевства). Учебное пособие. — М.: Высшая школа, 1976. — 139 с.