Перайсці да зместу

Альфрэд Бёрдэн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Альфрэд Бёрдэн
Снукер
Снукер

англ.: Alfred Burden
Фота
 
Дата нараджэння: 14 снежня 1976(1976-12-14)[1] (47 гадоў)
Месца нараджэння:
Грамадзянства:  Англія
Вядучая рука: левая
Прафесійная кар’ера: 1994–2008, 2010–...
Найвышэйшы рэйтынг: 38 (08.05.200105.05.2003)
Цяперашні рэйтынг: 71 (9 красавіка 2018)
Прызавыя грошы: > £440,000
Найвышэйшая серыя: 147 (Адкрыты чэмпіянат Англіі 2016)
Колькасць соценных серый: 111
Лепшы рэйтынгавы вынік: чвэрцьфінал
(Адкрыты чэмпіянат Кітая 2016,
Еўрапейскі Мастэрс 2016,
Адкрыты чэмпіянат Гібралтара 2017)
Перамогі на турнірах
Чэмпіянат свету: 1/16 фіналу (1998)

Альфрэд «Альфі» Бёрдэн (англ.: Alfred Burden; нар. 14 снежня 1976, Лондан, Англія) — англійскі прафесійны гулец у снукер. Чвэрцьфіналіст адкрытага чэмпіянату Кітая 2016 года, Еўрапейскага Мастэрс 2016 года і адкрытага чэмпіянату Гібралтара 2017 года, а таксама ўдзельнік чэмпіянату свету 1998 года. Былы 38-ы нумар сусветнага рэйтынгу (2001—2003). У 2016 годзе ва ўзросце 39 гадоў выканаў свой адзіны максімальны брэйк.

Пачаў прафесійную кар’еру ў 1994 годзе ва ўзросце 17 гадоў, а ў сезоне 1997/1998 упершыню дайшоў да 1/8 фіналу рэйтынгавага турніру на Гран-пры, а таксама ў першы і адзіны раз у кар’еры патрапіў у асноўную стадыю чэмпіянату свету, дзе ў першым раундзе саступіў Тоні Дрэгу з лікам 8:10, пасля чаго ў наступным сезоне ўвайшоў у топ-64 і здабыў адзіную турнірную перамогу на першым этапе Тура Вялікабрытаніі. У сезоне 1999/2000 у другі раз выйшаў у 1/8 фіналу на рэйтынгавым Гран-пры Мальты, а з 2001 па 2003 гады займаў найвышэйшае ў сваёй кар’еры 38-е месца ў рэйтынгу, але пасля гэтага вылецеў з топ-64 у 2004 годзе і пакінуў мэйн-тур у 2008 годзе. На працягу двух наступных сезонаў паспяхова выступаў на турнірах Міжнароднай адкрытай серыі і, перамогшы на чэмпіянаце свету сярод аматараў 2010 года, вярнуў сабе статус прафесіянала ў сезоне 2010/2011. У сезоне 2012/2013 дайшоў да паўфінальнай стадыі нізкарэйтынгавага турніру серыі PTC у Глостэры і пасля перапынку ў 13 гадоў у трэці раз да 1/8 фіналу рэйтынгавага спаборніцтва ў Гранд-фінале PTC. Пасля гэтага яшчэ двойчы гуляў у 1/8 фіналу рэйтынгавых турніраў, на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі ў 2013 годзе і на German Masters у 2015 годзе, да таго, як упершыню за сваю 22-гадовую кар’еру выйшаў у рэйтынгавы чвэрцьфінал на адкрытым чэмпіянаце Кітая 2016 года, паўтарыўшы гэтае дасягненне яшчэ двойчы на Еўрапейскім Мастэрс 2016 і адкрытым чэмпіянаце Гібралтара 2017 года. На чэмпіянаце Вялікабрытаніі, другім па значнасці рэйтынгавым турніры пасля чэмпіянату свету, пяць разоў даходзіў да 1/32 фіналу, але ніколі не праходзіў далей.

За сваю прафесійную кар’еру аформіў 111 соценных брэйкаў і ўваходзіць у топ-65 снукерыстаў з найбольшай колькасцю соценных серый у гісторыі снукера, а таксама зарабіў больш за 400 тысяч фунтаў стэрлінгаў прызавых грошай, уваходзячы ў топ-90 снукерыстаў у гісторыі па іх колькасці.

Фіналы турніраў

[правіць | правіць зыходнік]

Кваліфікацыйныя туры: 3 (1 перамога; 2 паразы)

[правіць | правіць зыходнік]
Вынік ПДВ Дата Турнір Апанент у фінале Лік
Перамога 1 7 кастрычніка 1998 Тур Вялікабрытаніі 1998/1999 — Этап 1, Стокпарт, Англія Дэйвйас ЭнтанйаСцяг Уэльса Энтані Дэйвіс 6:5
Параза 1 29 кастрычніка 1998 Тур Вялікабрытаніі 1998/1999 — Этап 2, Суіндан, Англія Свэйл ДжоСцяг Паўночнай Ірландыі Джо Свэйл 1:6
Параза 2 14 лістапада 2008 Міжнародная адкрытая серыя 2008/2009 — Этап 5, Прэстацін, Уэльс Норбэры КрысСцяг Англіі Крыс Норбэры 2:6

Зноскі