Альфрэд Льюіс Кробер
Альфрэд Льюіс Кробер | |
---|---|
Alfred Louis Kroeber | |
| |
Дата нараджэння | 11 чэрвеня 1876[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 кастрычніка 1960[3][1][…] (84 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Тэадора Кробер |
Дзеці | Урсула Кробер Ле Гуін і Карл Кробер[d] |
Род дзейнасці | антраполаг, археолаг, сацыёлаг, мовазнавец |
Навуковая сфера | антрапалогія |
Месца працы | |
Альма-матар |
|
Навуковы кіраўнік | Франц Боас |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
А́льфрэд Лью́іс Кро́бер (англ.: Alfred Louis Kroeber, 11 чэрвеня 1876 — 5 кастрычніка 1960 гг.) — амерыканскі антраполаг і пісьменнік, даследчык культуры індзейцаў. Бацька амерыканскай пісьменніцы Урсулы Ле Гуін.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]А. Л. Кробер нарадзіўся на ўсходзе ЗША ў сям’і нямецкіх эмігрантаў. Выхоўваўся ў Нью-Ёрку.
У 1892—1897 гг. вывучаў англійскую і класічныя мовы ў Калумбійскім універсітэце. У 1901 г. пад кіраўніцтвам Ф. Боаса абараніў доктарскую дысертацыю, прысвечаную этнаграфіі арапаха. Цікавіўся псіхааналізам. У 1918 г. атрымаў права займацца псіхааналітычнай тэрапіяй.
Большую частку жыцця працаваў у Каліфарнійскім ўніверсітэце ў Берклі, дзе стварыў і ўзначальваў музей антрапалогіі. У 1917—1918 гг. узначальваў Амерыканскую антрапалагічную асацыяцыю.
Быў двойчы жанаты, выхоўваў 2 прыёмных і 2 сваіх дзяцей. Дачка Урсула Кробер Ле Гуін стала знакамітай пісьменніцай-фантасткай.
Памёр 5 лістапада 1960 г. у Парыжы.
Навуковыя погляды
[правіць | правіць зыходнік]Крытыкаваў класічны эвалюцыянісцкі падыход адносна прымітыўных і больш развітых чалавечых культур. Насуперак яму развіваў рэлятывісцкую канцэпцыю Ф. Боаса. Лічыў, што культуры развіваюцца ў сувязі з навакольным геаграфічным асяроддзем. Згодна яго меркаванню, антрапалогія павінна захоўваць і аднаўляць памяць пра знікаючыя культуры. Як аўтар падручніка па антрапалогіі (1923 г.) аказаў значны ўплыў на наступныя пакаленні даследчыкаў.
Займаўся археалагічнымі раскопкамі ў Мексіцы і Перу, сцвярджаў прамую сувязь паміж археалагічнай і этнічнай культурамі. Зрабіў значны ўнёсак у класіфікацыю індзейскіх моў захаду ЗША.
Як эксперт аказваў дапамогу ў усталяванні правоў індзейцаў Каліфорніі. Апрацоўваў і публікаваў індзейскі фальклор.
Публікацыі
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар каля 500 публікацый. Найбольш важныя:
- The Arapaho, 1902, 1904, 1907 гг.
- The Native Languages of California Архівавана 9 сакавіка 2021. (разам з Роландам Дзіксанам), 1903 г.
- Types of Indian culture in California, 1904 г.
- The Religion of the Indians of California, 1907 г.
- Linguistic families of California (разам з Роландам Дзіксанам), 1919 г.
- Peoples of the Philippines, 1919 г.
- California culture provinces, 1920 г.
- Handbook of the Indians of California, 1925 г.
- Cultural and natural areas of native North America, 1953 г. (1939 г.)
- Anthropology: Culture Patterns and Processes, 1963 г.
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё ж Anguera J. E. Enciclopedia universal ilustrada europeo-americana — Editorial Espasa, 1905. — Vol. Suplemento 1977-1978. — P. 143. — ISBN 978-84-239-4500-9
- ↑ A L Kroeber // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Крёбер Алфред Луис // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Крёбер Алфред Луис // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Find a Grave — 1996. Праверана 28 чэрвеня 2024.
- ↑ NNDB — 2002.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 11 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1876 годзе
- Нарадзіліся ў Хобакене
- Памерлі 5 кастрычніка
- Памерлі ў 1960 годзе
- Памерлі ў Парыжы
- Пахаваныя ў Каліфорніі
- Выкладчыкі Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі
- Выпускнікі Калумбійскага ўніверсітэта
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены Амерыканскага філасофскага таварыства
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Пісьменнікі ЗША XX стагоддзя
- Антраполагі ЗША