Альфёльд

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

А́льфёльд (венг.: Alföld (Nagyalföld) — нізіна, харв.: Panonska nizina, рум.: Câmpia Tisei, славацк.: Veľká dunajská kotlina, сербск.: Панонски басен) — самая вялікая частка Сярэднедунайскай раўніны, на ўсход ад Дуная, галоўным чынам у Венгрыі (з каля 100 000 км² агульнай плошчы Венгрыі Альфёльд займае 52 000 км²), а таксама ва ўсходняй Славакіі (Усходнеславацкая нізіна ў Кошыцкім краі), паўднёва-заходняй Украіне (Закарпацкая нізіна), заходняй Румыніі, паўночнай Сербіі і ўсходняй Харватыі. Плоская раўніна, большая частка пакрыта лёсамі, з урадлівымі глебамі, разаранымі пад збожжавыя культуры. Па цэнтральнай частцы працякаюць рэкі Ціса і яе прыток Кёрэш, тут знаходзяцца буйныя гарады: у Венгрыі Сегед, Кечкемет і Дэбрэцэн, а ў Харватыі Осіек, Славанскі-Брод і Вукавар.

Альфёльд — адзін з трох буйных вінаробных зон Венгрыі, які падзяляецца на драбнейшыя рэгіёны (у тым ліку Куншаг, Чонград)[1].

Зноскі

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]