Альхоўка (басейн Нёмана)
Jump to navigation
Jump to search
Альхоўка | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 17 км |
Плошча басейна | 72 км² |
Басейн | Нёман |
Басейн рэк | Балтыйскае мора |
Вадацёк | |
Выток | |
· Каардынаты | 53°30′33,5″ пн. ш. 26°52′04,85″ у. д.HGЯO |
Вусце | Нёман |
· Месцазнаходжанне | за 1 км на паўднёвы захад ад горада Стоўбцы |
· Каардынаты | 53°28′02,70″ пн. ш. 26°44′03,60″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 1,9 м/км |
Размяшчэнне | |
Краіна | ![]() |
Рэгіён | Мінская вобласць |
Раён | Стаўбцоўскі раён |
Альхоўка[1][2], Атцэдка[2], Атцэда[2] — рака ў Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Нёман.
Даўжыня ракі 17 км. Плошча вадазбору 72 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,9 ‰. Пачынаецца з сажалак на паўднёвым захадзе ад вёскі Атцэда[2], упадае ў Нёман за 1 км на паўднёвы захад ад горада Стоўбцы. На працягу 3,8 км каналізаваная (выток — 1,5 км на паўночны захад ад вёскі Кучкуны). У горадзе Стоўбцы на рацэ пабудавана сажалка.
Зноскі
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- ↑ 2,0 2,1 2,2 2,3 Общая характеристика речной сети Минской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Блакiтная кнiга Беларусi. — Мн.: БелЭн, 1994.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 79.
- Ліст карты N-35-90. Выданне 1986 г. Стан мясцовасці на 1983 г.(руск.)