Перайсці да зместу

Альхоўка (вёска, Клімаўскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Альхоўка
руск.: Ольховка
52°19′43″ пн. ш. 32°00′53″ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Суб’ект федэрацыі Бранская вобласць
Муніцыпальны раён Клімаўскі раён
Гісторыя і геаграфія
Часавы пояс UTC+03:00
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 5 чал. (2013)[1]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Код АКАТП 15228812010
Паказаць/схаваць карты
Альхоўка (Расія)
Альхоўка
Альхоўка

Альхоўка[2] (руск.: Ольховка) — вёска ў Клімаўскім раёне Бранскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Сачкавіцкага сельскага паселішча.

Вёска вядома з сярэдзіны XIX ст.

Да Лютаўскай рэвалюцыі вёска ў складзе Навазыбкаўскага павета Чарнігаўскай губерні. 20 лістапада 1917 года вёска абвяшчалася часткай Севершчыны Украінскай Народнай Рэспублікі. 25 снежня 1917 года вёска ўключана ў склад Украінскай рэспублікі Саветаў.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Аднак да мая 1919 года ў складзе Чарнігаўскай губерні Украінскай ССР, пасля чаго была перададзена ў Гомельскую губерню РСФСР, а пасля ліквідацыі губерні ў 1926 годзе ў Бранскую губерню.

З 1929 года ў складзе Клінцоўскай акругі, а з 1932 года ў Заходняй вобласці, у 1937 годзе перададзена ў склад Арлоўскай вобласці. У 1944 годзе ўвайшла ў склад Бранскай вобласці.