Альшанікі (Крупскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Альшанікі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Колькасць двароў
8
Насельніцтва
12 чалавек (1998)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1796
Аўтамабільны код
5
Альшанікі на карце Беларусі ±
Альшанікі (Крупскі раён) (Беларусь)
Альшанікі (Крупскі раён)
Альшанікі (Крупскі раён) (Мінская вобласць)
Альшанікі (Крупскі раён)

Альша́нікі[1] (трансліт.: Aĺšaniki, руск.: Ольшаники) — вёска ў Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Бобрскага сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Былая ўласнасць сям'і Сапегаў. Да 1649 г. фальварак і сяло Хрысціны Сапегі, потым — яе мужа Самуэля Паца. У Айчынную вайну 1812 г. вёска разбурана французамі. У 1863-67 гг. уладанне Д. Ф. Дашкевіча, уваходзіла ў склад Сенненскага павета, налічвала 40 мужчын. У 1897 г. 23 двары, 150 жыхароў, у 1909 г. 32 двары, 187 жыхароў. З 1917 г. у складзе Крупскага раёна. У 1930-я гады вяскоўцы аб'ядналіся ў калгас «3-ці з'езд Саветаў». На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінуў 21 чалавек. З 1950 г. у складзе калгаса «Перамога» (з 1957 г. імя У. І. Леніна), з 1960 г. — колгаса «Бобр».

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

На 01.01.1998 г. 8 гаспадарак, 12 жыхароў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]