Аль-Біруні

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Аль Біруні. Паштовая марка Ірана. 1973 год

Абу Райхан Мухамад ібн Ахмад аль-Біруні (перс.: ابوریحان محمد بن احمد بیرونی) (Харэзм, 4 верасня 9739 снежня 1048, Газні) — вялікі персідскі вучоны з Харэзма, аўтар шматлікіх капітальных прац па гісторыі, геаграфіі, філалогіі, астраноміі, матэматыцы, геадэзіі, мінералогіі, фармакалогіі, геалогіі і інш. У Еўропе быў вядомы пад лацінізаваным імем Альбероніус.

Апрача сваёй роднай харэзмскай мовы, аль-Біруні валодаў фарсі, санскрытам, арабскай мовай, а таксама ведаў грэчаскую, сірыйскую мовы, іўрыт і берберскія мовы.

Большую частку свайго жыцця Аль-Біруні правёў у Газні (тэрыторыя сучаснага Афганістана), дзе працаваў пры двары султана Махмуда Газнаві і яго наступнікаў Масуда и Маўдуда. Аль-Біруні прымаў удзел у паходах Махмуда ў Індыю, дзе таксама пражыў некалькі гадоў.


У Сеціве[правіць | правіць зыходнік]