Аль-Мусаўварат ас-Суфра

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Славутасць
Аль-Мусаўварат ас-Суфра
Musawwarat.jpg
16°24′57″ пн. ш. 33°19′25″ у. д.HGЯO
Краіна
Commons-logo.svg Аль-Мусаўварат ас-Суфра на Вікісховішчы

Мусаўварат ас-Суфра (араб. المصورات الصفراء‎‎) — археалагічны помнік на поўначы Судана. Уяўляе храмавы комплекс, пабудаваны паміж 300 г. да н. э. і 350 г. н. э. У 2011 г. разам з археалагічнымі помнікамі Мероэ і Нака ўнесены ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Даследаванне[правіць | правіць зыходнік]

Першая ўзгадка пра старажытны храмавы комплекс была зроблена ў 1822 г. Прафесійныя археалагічныя даследаванні пачаліся ў 1960 г. У 2017 г. пры фінансавай падтрымцы Катара быў распрацаваны праект кансервацыі старажытных пабудоў.

Прызначэнне[правіць | правіць зыходнік]

Падобна помніку Нака, Мусаўварат ас-Суфра месціцца адносна далёка ад Ніла прыкладна ў 25 км ад берага у даліне каля аднайменнага пясчанікавага хрыбта. У перыяд Напаты тут было пабудавана вялікае сховішча для вады дыяметрам каля 250 м. Аднак большая частка пабудоў пачала ўзводзіцца пазней пры кушыцкім валадары Арнехамані (235 — 218 гг. да н. э.). Археолагамі не выяўлена сталых жылых пабудоў, таму мяркуецца, што Мусаўварат ас-Суфра з’яўляўся рытуальным цэнтрам мераіцкага бога Апедэмака. У надпісах на храмавых сценах ён узгадваецца як валадар даліны.

Археалагічныя аб’екты[правіць | правіць зыходнік]

  • Хафір — штучнае вадасховішча перыяду Напаты.
  • «Ільвіны храм» — свяцілішча бога Апедэмака, якое ўяўляе пабудову даўжынёй 14,21 м, шырынёй 9,13 м і вышынёй 4,7 м. Уваход у форме высокага пілона. Знутры храма — каланада з 6 калон.
  • «Вялікая пабудова» — лабірынтападобны храмавы коплекс агульнай плошчай 45 000 м². Ён уключае тры самастойныя храмы, унутраныя двары, сажалкі, калоны. Некаторыя даследчыкі высоўваюць меркаванне, што Вялікая пабудова ўзводзілася як месца пілігрымак жонак кушыцкіх валадароў.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб'ект № 1336
рус.англ.фр.