Алэшкіўскія пяскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Херсонська область, Національний природний парк Олешківські піски. Автор Гаврилюк С. В. (5).JPG

Алэшкіўскія пяскі (укр.: Олешківські піски) — другі па велічыні пясчаны масіў (арэна) у Еўропе, размешчаны ў 30 км на ўсход ад горада Херсон у Алэшкіўскім раёне, ля ўзбярэжжа Чорнага мора. Уласна дняпроўскія пяскі займаюць плошчу 161200 гектараў, а з міжарэннымі землямі — 210 000 гектараў. Назва паходзіць ад назвы горада Алэшкы (укр.: Олешки). Складзеныя з бязмежных барханаў («гурбаў»), вышынёй каля 5 м, старажытных пясчаных алювіяльных адкладаў Дняпра. У складзе пяскоў 7 арэн: Кахоўская, Казачалагерная, Цюрупынская, Вынаградаўская, Чулакыўская, Іваніўская, Кінбурнская. Самая вялікая з іх у дыяметры мае памер каля 15 км.

На тэрыторыі Алэшкіўскіх пяскоў арганізавана прыродаахоўная зона — Нацыянальны прыродны парк «Алэшкіўскія пяскі».