Алюмнат
Алюмнат (таксама па́пская семіна́рыя, па́пскі кале́гіум) — спецыяльная навучальная ўстанова езуітаў па падрыхтоўцы святароў для місіянерскай працы сярод пратэстантаў і праваслаўных[1].
Гісторыя і арганізацыя
[правіць | правіць зыходнік]Заснаваны па ініцыятыве рымскага папы Рыгора XIII. Алюмнаты існавалі ў Грацы (з 1573), Вене (з 1574), Празе (з 1575), Оламаўцы (з 1578), Браневе (з 1578) і іншых гарадах[1].
Утрымліваліся за кошт папы і падпарадкоўваліся Кангрэгацыі прапаганды веры[1].
Навучальны працэс
[правіць | правіць зыходнік]Тэрмін навучання складаў 4—5 гадоў. Праграма прадугледжвала вывучэнне шырокага кола гуманітарных дысцыплін, філасофіі і тэалогіі[1].
Выпускнікі не былі абавязаны прымаць святарства, яны маглі праводзіць каталіцкую палітыку і ў свецкім стане[1].
У Вялікім Княстве Літоўскім
[правіць | правіць зыходнік]На тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага па ініцыятыве Антоніа Пасевіна алюмнат быў заснаваны ў Вільні на падставе брэве папы Рыгора XIII ад 5 лютага 1583 года[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Алюмнат // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак. А — Я. — С. 26. — 696 с. — ISBN 978-985-11-0487-7 (т. 3), ISBN 985-11-0315-2.