Алютэх
АлюТэх | |
Тып | Таварыства з абмежаванай адказнасцю |
---|---|
Заснаванне | 2 верасня 1996 |
Заснавальнікі | Аляксей Жукаў |
Размяшчэнне | Мінск, вул. Бабушкіна, д. 21, корп. 3 |
Галіна | Будаўнічыя матэрыялы |
Прадукцыя | Ралет(англ.) бел., секцыйныя вароты(руск.) бел., акно, дзверы, шлагбаўм, каркас будынка[1] |
Даччыныя кампаніі | «АлюмінТэхна», «Алютэх Варотныя Сістэмы», «Гюнтэр-Тор» |
Сайт | www.alutech.by |
«АлюТэх» (Алюмінавыя тэхналогіі) — беларускі вытворца секцыйных варотаў і ралетаў з алюмінія, заснаваны ў верасні 1996 года ў Мінску былым інжынерам самалётаў і рухавікоў Аляксеем Жукавым[2]. У 1997 г. стаў сумесным беларуска-латвійскім прадпрыемствам[3]. На 2014 г. меў 27 даччыных прадпрыемстваў: 7 вытворчых (4 у Беларусі, па адным у Германіі, Расіі і Украіне) і 20 гандлёва-складскіх (Аўстрыя, Беларусь, Расія, Украіна). Каля 65% збыту прыпадала на экспарт у Расію[4]. Быў вядучым вытворцам алюмінавага профілю ў Заходняй і Усходняй Еўропе, а таксама найбуйнейшым вытворцам ралетаў ва Усходняй Еўропе[5].
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
У верасні 1996 г. былы інжынер самалётаў і рухавікоў Аляксей Жукаў заснаваў прадпрыемства «АлюТэх» для вытворчасці і ўстаноўкі ралетаў. У 1997 г. адчынілі першае замежнае прадстаўніцтва ў Расіі (Санкт-Пецярбург). У 1998 г. — у Маскве. У 1999 г. на прадпрыемстве ўпершыню ва Усходняй Еўропе ўвялі ў дзеянне вытворчасць ралетаў з пенным напаўняльнікам і ахоўных корабаў. У 2000 г. адчынілі прадстаўніцтва ва Украіне (Кіеў). У 2001 г. пусцілі вытворчасць 8-кутняга ралетнага вала і 77-га профіля ролікавай пракаткі. У 2003 г. пачалі ўласную вытворчасць секцыйных варотаў. У 2004 г. адчынілі першы ў Беларусі завод (сумеснае ТАА «АлюмінТэхна») для вытворчасці (45 тыс. т за год), парашковай афарбоўкі (35 тыс. т за год) і анадавання(англ.) бел. (10 тыс. т за год) экструдаваных(англ.) бел. профіляў. Тады ж у Кіеве набылі прадпрыемства «Алан» для вытворчасці секцыйных варотаў (3500 за год). У Расіі адчыніліся яшчэ 3 гандлёвыя прадстаўніцтвы: Екацярынбург (Уральская федэральная акруга), Краснадар (Паўднёвая федэральная акруга), Самара (Прыволжская федэральная акруга).
У 2005 г. адчынілася даччынае ТАА «АлСтронг» (англ.: strong — трывалы) для ліцця пад высокім ціскам і палімернай афарбоўкі вырабаў з алюмінавых сплаваў. Таксама адчынілі новае замежнае прадстаўніцтва ў Расіі (Новасібірск). У 2007 г. адчыніліся яшчэ 6 гандлёвых прадстаўніцтваў у Расіі (Краснаярск, Ніжні Ноўгарад, Омск, Растоў-на-Доне, Стаўрапаль, Уфа) і 3 — ва Украіне (Адэса, Днепрапятроўск, Львоў). У 2008 г. стварылі даччынае ТАА «Алютэх Варотныя Сістэмы» (240 тыс. варотаў за год). Таксама адчынілі яшчэ 2 прадстаўніцтвы ў Расіі: Іркуцк (Сібірская федэральная акруга), Казань (Татарстан). У 2009 г. на галаўным прадпрыемстве пусцілі вытворчасць афарбаванай стужкі (25 тыс. т алюмінію, 70 тыс. т сталі за год). У 2010 г. адчынілі складское прадпрыемства ў Чэхіі (Бор(англ.) бел., Пльзенскі край, Багемія). 30 верасня 2013 г. «Алютэх» набыў нямецкага вытворцу секцыйных і рулённых варотаў «Гюнтэр-Тор» (ням.: Gunther Tore; Нойнкірхен(англ.) бел., Вестэрвальдскі(англ.) бел. раён, зямля Рэйнланд-Пфальц), які меў збытавую сетку ў Аўстрыі, Германіі і Францыі[6].
Зноскі
- ↑ Уладзімір Хількевіч. Надзейны партнёр для сур'ёзных праектаў // Звязда : газета. — 25 лютага 2006. — № 44 (25633). — ISSN 1990-763x.
- ↑ Складзены топ-10 схаваных лідараў эканомікі Беларусі. Telegraf.by (2 мая 2012). Праверана 28 жніўня 2015.
- ↑ «Алютэх Інкарпарэйтэд», сумеснае прадпрыемства, Мінск. Нацыянальная бібліятэка Беларусі (8 лістапада 2014). Праверана 28 жніўня 2015.
- ↑ Святлана Саўко ЭАБР прадаставіў вытворцам металапрадукцыі ў Беларусі крэдытную лінію на 25 млн еўра. Беларускае тэлеграфнае агенцтва (28 жніўня 2014). Праверана 28 жніўня 2015.
- ↑ Марына насава Еўразійскі банк раьзвіцця выдзеліў групе кампаній «Алютэх» крэдытную лінію на 25 млн. еўра. БелаПАН (28 жніўня 2014). Праверана 28 жніўня 2015.
- ↑ «Алютэх» набыў нямецкі завод рулённых варотаў // Наша ніва : газета. — 9 кастрычніка 2013. — № 38 (827). — С. 2. — ISSN 1819-1614.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Інтэрв'ю з начальнікам групы інтэрнэт-праектаў кампаніі «Алютэх» Аляксандрам Рыжкоўскім. Вебком Медыя (6 жніўня 2015). Праверана 28 жніўня 2015.
- Прадстаўніцтва ў Гомелі(руск.)
- «Гюнтэр-Тор»(ням.)
![]() |
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі, калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі. |