Аляксандар Ранкавіч
Аляксандар Ранкавіч сербск.: Александар Ранковић | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
30 чэрвеня 1963 — 1 ліпеня 1966 | |||
Прэзідэнт | Ёсіп Броз Ціта | ||
Папярэднік | пасада заснавана | ||
Пераемнік | Коча Попавіч | ||
| |||
2 лютага 1946 — 14 студзеня 1953 | |||
Прэм’ер-міністр | Ёсіп Броз Ціта | ||
Папярэднік | Улада Зечавіч | ||
Пераемнік | Свеціслаў Сцяфанавіч | ||
Партыя | |||
Дзейнасць | палітык, камісар | ||
Нараджэнне | 28 лістапада 1909[1][2][…] | ||
Смерць | 20 жніўня 1983 (73 гады) ці 19 жніўня 1983[4] (73 гады) | ||
Пахаванне | |||
Жонка | Анджэлія Ранкавіч[d] і Слаўка Ранкавіч[d] | ||
Ваенная служба | |||
Гады службы | 1941—1966 | ||
Прыналежнасць | ![]() | ||
Род войскаў | сухапутныя войскі, контрразведка | ||
Званне | генерал-палкоўнік | ||
Камандаваў | Арганы дзяржбяспекі Югаславіі | ||
Бітвы | Народна-вызваленчая вайна Югаславіі | ||
Узнагароды | |||
Алякса́ндар Ра́нкавіч (сербск.: Александар Ранковић, вядомы таксама як Лека Марка; 28 лістапада 1909, сяло Дражавац каля г. Абрэнавац — 20 жніўня 1983, Дуброўнік, Харватыя) — югаслаўскі палітычны дзеяч, намеснік старшыні СФРЮ, народны герой Югаславіі.
У 1950—1960 гадах курыраваў органы дзяржбяспекі ў Югаславіі (савецкія газеты выкарыстоўвалі тэрмін «зграя Ціты — Ранкавіча»), у 1966 годзе ў выніку палітычнага скандалу зняты з усіх пасад.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Дзяцінства[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў беднай сям'і. Рана застаўся без бацькі. Адправіўся на заробкі ў Бялград у 1922 годзе. У 1924 уступіў у прафсаюз (сіндыкат). У 1927 пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай Анджай, і з тых часоў браў актыўны ўдзел у дзейнасці Саюза камуністычнай моладзі Югаславіі.
Партыйная кар'ера ў падполле[правіць | правіць зыходнік]
У 1928 годзе ўступіў у КПЮ і стаў сакратаром акруговага камітэта Саюза камуністычнай моладзі Югаславіі па Сербіі. Дыктатура 6 студзеня не спыніла яго рэвалюцыйную дзейнасць. Як кіраўнік акруговага камітэта, выдаваў падпольную газету, якая распаўсюджвалася па Бялградзе і Земуне. Адзін з арыштаваных распаўсюджвальнікаў выдаў партыйнае кіраўніцтва, у тым ліку і Ранкавіча, які быў арыштаваны.
Працэс Ранкавіча быў адным з першых працэсаў супраць палітычных дысідэнтаў часоў Дыктатуры 6 студзеня. У зняволенні Ранкавіч падвергся жорсткім катаванням. «Суд па абароне дзяржавы» асудзіў яго да 6 гадам зняволення, якое ён адбываў у турмах Срэмска Мітравіцы і Лепаглавы. Знаходзячыся ў турмах, Ранкавіч вербаваў моладзь у камуністычны рух.
Выйшаў з турмы ў пачатку 1935 г. У тым жа годзе адслужыў вайсковую павіннасць. Затым пераехаў у Бялград, працаваў у прафсаюзе (сіндыкаце). У 1936 г. стаў членам Акруговага камітэта КПЮ па Сербіі, а ў 1937 — членам Палітбюро ЦК КПЮ. Знаходзячыся пад пастаянным наглядам паліцыі, у студзені 1939 перайшоў на нелегальнае становішча, дзе быў вядомы пад псеўданімам «Марка». На Заграбскай канферэнцыі (1939) паўторна абраны ў ЦК КПЮ.
Партызанства ў гады Другой сусветнай вайны[правіць | правіць зыходнік]
Калі гітлераўская Германія напала на Каралеўства Югаславію, Ранкавіч знаходзіўся ў Заграбе. Пасля пленума ЦК КПЮ пераехаў у Бялград. У канцы ліпеня 1941 г. пасля ўзрыву бялградскай радыёстанцыі патрапіў у рукі паліцыі, перададзены гестапа. Пры дапамозе агентаў-падпольшчыкаў ён быў пераведзены ў бальніцу, адкуль былі арганізаваны яго ўцёкі. Пэўны час пасля гэтага знаходзіўся ў Бялградзе, затым перабраўся на занятую партызанамі тэрыторыю. Увайшоў у склад Вярхоўнага штаба партызанскага руху. У гэты ж час загінула яго жонка (пасмяротна абвешчана героем Югаславіі).
Дзяржаўны дзеяч[правіць | правіць зыходнік]
Пасля стварэння Аддзялення па абароне народа (Одељење за заштиту народа, ОЗНА) 13 мая 1944 прызначаны кіраўніком па Югаславіі. На пасяджэнні Вялікай антыфашысцкай скупшчыны народнага вызвалення Сербіі ў лістападзе 1944 у Бялградзе, абіраўся народным дэпутатам і першым намеснікам старшыні Народнай скупшчыны Сербіі першага і другога склікання. Як першы намеснік маршала Ціты, у час адсутнасці апошняга выдаў указ аб прарыве Срэмскага фронту (1945).
З 1946 па 1966 — міністр унутраных спраў Югаславіі. Арганізаваў рэпрэсіі супраць калабарацыяністаў (рупнікаўцы, усташы), канкуруючых партызанскіх рухаў (чэтнікі).
Калі ў канцы 1940-х гг. Сталін пачаў барацьбу супраць Ціты, Ранкавіч падтрымаў свайго шэфа. На Пятым кангрэсе КПЮ асудзіў дзеянні Срэтана Жуявіча і Андрыі Хебранга як «антыпартыйныя», пасля чаго абодва былі выключаны з партыі. Кіраваў рэпрэсіямі супраць сталіністаў; асабіста наведаў у 1951 г. Голы востраў, дзе ўтрымліваліся праціўнікі Ціты, пасля чаго ўмовы іх утрымання палепшыліся.
З 1956 — намеснік старшыні Саюзнага выканаўчага веча (віцэ-прэм'ер), член Сакратарыята Вярхоўнага камітэта ЦК СКЮ, член ЦК Саюза камуністаў Сербіі, займаў шэраг іншых дзяржаўных і партыйных пасад.
Калі Ціта ажаніўся з Ёванкай Будзіслаўлевіч у 1952 годзе, Аляксандр Ранкавіч быў кумам Ціты, а генерал Іван Гошняк — кумам Ёванкі.
У 1963 г. увёў у строй аўтамагістраль «Братэрства — адзінства» са Славеніі праз Харватыю і Сербію ў Македонію. Па вялікім рахунку, дарога не адказвала міжнародным крытэрыям аўтамагістралі, аднак для Югаславіі таго часу гэта быў вялікі тэхналагічны прарыў. Аўтамагістраль будавалі маладзёжныя брыгады добраахвотнікаў з усёй Югаславіі.
Скандал з праслухоўваннем і Брыёнскі пленум[правіць | правіць зыходнік]
У 1966 г. Ціта выявіў прылады для праслухоўвання ў сваёй рэзідэнцыі на Ужычкай вул. 15 у Бялградзе — у сваім рабочым кабінеце і ў пакоі сваёй жонкі. Хто менавіта ўсталяваў гэтыя прыборы, так ніколі і не было публічна агучана. Ціта неадкладна паведаміў партыйнай верхавіне пра тое, што яго праслухоўвалі, і што вінаватай у тым ён лічыць Службу дзяржаўнай бяспекі і яе кіраўніка Ранкавіча. Была створана следчая камісія. Ціта прызначыў пасяджэнне Выканкама на 16 чэрвеня 1966 г., дзе было прынята рашэнне аб правядзенні пазачарговага пленума ЦК, які пачаўся 1 ліпеня 1966 г. у гасцініцы «Істра» на Брыёні.
Яшчэ да пасяджэння пленума Ранкавіч падаў у адстаўку з пасад членаў ЦК СКЮ і Выканкама. Пазней, 15 верасня 1966 г., Ранкавіч быў выключаны з партыі. Былі зняты з пасад шэраг яго высокапастаўленых прыхільнікаў — галоўным чынам сербаў.
1 снежня 1966 года ўрад прыняў сакрэтнае «Паведамленне аб супрацьпраўнай дзейнасць групы Аляксандра Ранкавіча і аб злоўжыванні Службы дзяржаўнай бяспекі ў палітычных мэтах»[6]. У гэтай пастанове было сказана, што існавала нейкая група, якая імкнулася праз Службы бяспекі ўплываць на прыняцце рашэнняў[7]. Таксама пастанова прапанавала скараціць колькасць Службы бяспекі на 700 чалавек, а ў дачыненні да А. Ранкавіча ўжыць меры грамадскага асуджэння, але крымінальнай справы не ўзбуджаць[8].
Пасля адстаўкі[правіць | правіць зыходнік]
Пасля Брыёнскага пленума Аляксандар Ранкавіч не ўдзельнічаў у грамадскім жыцці, пражываў на сваёй віле ў Дуброўніку, пісаў мемуары. Памёр ад сардэчнага ўдару. На пахаванне сабралося каля 100 тыс. чалавек, што сведчыла пра яго папулярнасць, нават нягледзячы на няміласць.
Сям'я[правіць | правіць зыходнік]
Падчас вайны загінула яго першая жонка Анджа. Пасля вайны ажаніўся са Слаўкай Ранкавіч. Меў двух сыноў: Слабодана і Міраслава. Унучка Аня Ранкавіч у наш час з'яўляецца вядучай сербскага тэлебачання.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Аляксандр Ранкавіч узнагароджаны наступнымі ордэнамі і медалямі СФРЮ:
- Ордэн Героя Сацыялістычнай працы
- Ордэн Нацыянальнага вызвалення
- Ордэн Партызанскай зоркі
- Ордэн «За заслугі перад народам»
- Ордэн «Братэрства і адзінства» I ступені,
- Ордэн «За адвагу»
- Ордэн залатой стужкі
- Партызанскі памятны знак 1941 г.
- Ордэн Народнага героя
Аляксандр Ранкавіч узнагароджаны наступнымі ордэнамі СССР[9]:
- Ордэн Суворава I ступені (15.10.1945)
- Ордэн Кутузава I ступені (6.09.1944)
Зноскі
- ↑ Aleksandar Rankovic // Munzinger-Archiv — 1913. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Aleksandar Ranković // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ Bibliothèque nationale de France Aleksandar Marko Ranković // data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011.
- ↑ Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 15 снежня 2019.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119046148 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 жніўня 2015.
- ↑ Югославия в XX веке: очерки политической истории / К. В. Никифоров (отв. ред.), А. И. Филимонова, А. Л. Шемякин и др. — М.: Индрик, 2011. — С. 711. Режим доступа: http://www.inslav.ru/resursy/elektronnaya-biblioteka/2372-2011-jugoslavija-v-xx-veke
- ↑ Югославия в XX веке: очерки политической истории / К. В. Никифоров (отв. ред.), А. И. Филимонова, А. Л. Шемякин и др. — М.: Индрик, 2011. — С. 711—712. Режим доступа: http://www.inslav.ru/resursy/elektronnaya-biblioteka/2372-2011-jugoslavija-v-xx-veke
- ↑ Югославия в XX веке: очерки политической истории / К. В. Никифоров (отв. ред.), А. И. Филимонова, А. Л. Шемякин и др. — М.: Индрик, 2011. — С. 712. Режим доступа: http://www.inslav.ru/resursy/elektronnaya-biblioteka/2372-2011-jugoslavija-v-xx-veke
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР пра ўзнагароджанне «За выдатную баявую дзейнасць і за выяўленыя пры гэтым адвага і мужнасць у барацьбе супраць агульнага ворага СССР і Югаславіі - гітлераўскай Германіі» (руск.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Војин Лукић, «Сећања и Сазнања — Александар Ранковић и брионски пленум», Титоград, 1989.
- Народни хероји Југославије, «Младост», Београд, 1975.
- Нарадзіліся 28 лістапада
- Нарадзіліся ў 1909 годзе
- Памерлі 20 жніўня
- Памерлі ў 1983 годзе
- Памерлі 19 жніўня
- Памерлі ў Дуброўніку
- Пахаваныя на Новых могілках (Бялград)
- Народныя героі Югаславіі
- Кавалеры ордэна Героя Сацыялістычнай працы
- Кавалеры ордэна Нацыянальнага вызвалення
- Кавалеры ордэна Партызанскай Зоркі 1-й ступені
- Кавалеры залатой зоркі ордэна «За заслугі перад народам»
- Кавалеры залатой зоркі ордэна Братэрства і адзінства
- Кавалеры ордэна «За адвагу» (Югаславія)
- Кавалеры ордэна Партызанская памяць
- Кавалеры ордэна Суворава I ступені
- Кавалеры ордэна Кутузава I ступені
- Асобы
- Палітыкі Сербіі
- Віцэ-прэзідэнты Югаславіі
- Югаслаўскія партызаны
- Камуністы Югаславіі
- Камуністы Сербіі