Аляксандр Скшыньскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Аляксандар Скшынскі)
Аляксандр Скшыньскі
польск.: Aleksander Skrzyński
Пасол Польшчы ў Румыніі[d]
1919 — 1922
Прэм’ер-міністр Польшчы
20 лістапада 1925 — 5 мая 1926
Папярэднік Уладзіслаў Грабскі
Пераемнік Вінцэнты Вітас

Нараджэнне 19 сакавіка 1882(1882-03-19)[1]
Смерць 25 верасня 1931(1931-09-25)[2][1] (49 гадоў)
Месца пахавання
Род Скшыньскія[d]
Бацька Adam Skrzyński[d]
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, дыпламат, міністр, юрыст, прадпрымальнік
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера палітыка[3], дыпламатыя[3], права[3] і бізнес[3]
Узнагароды
Вялікая зорка ганаровага знака «За заслугі перад Аўстрыйскай Рэспублікай» Order of St. Sava кавалер Вялікага крыжа ордэна Кароны Румыніі кавалер Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна крыж Свабоды Grand Cross of the Order of the Star of Romania Knight Grand Cross of the Order of Pius IX‎ Grand Cross of the Order of the White Rose of Finland Order of the Polar Star - Commander's Grand Cross кавалер Вялікага крыжа ордэна Адраджэння Польшчы камандор ордэна Адраджэння Польшчы кавалер Вялікага крыжа ордэна Кароны Італіі Grand Cross of the Order of the Sun of Peru‎
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксандр Скшыньскі (польск.: Aleksander Józef Skrzyński; 19 сакавіка 1882 — 25 верасня 1931 года) — польскі юрыст, дыпламат, палітык, граф, прэм’ер-міністр Польшчы.

Вывучаў права ў 19001904 гадах ў Венскім універсітэце, у 19041906 гадах — у Ягелонскім універсітэце. 6 лютага 1906 года атрымаў ступень доктара права. Пасля заканчэння вучобы працаваў у Львове, потым у старостве ў Гарліцах. З 1908 года працаваў на адміністрацыйнай службе ў Галіцкім намесніцтве ў Львове, пасля чаго перайшоў на дыпламатычную службу пры Міністэрстве замежных спраў Аўстра-Венгрыі. У 1912 годзе быў прызначаны камергерам пры двары імператара Франца-Іосіфа і пераведзены ў амбасаду ў Гаазе. Быў аташэ пры місіі Аўстра-Венгрыі ў Ватыкане, з 1912 года быў сакратаром місіі ў Берліне і Парыжы. У 1914 годзе ён быў прызначаны на дыпламатычную пасаду ў Вашынгтоне, але пасля пачатку Першай сусветнай вайны не прыняў намінацыю і быў адпраўлены ў адпачынак па ўласным жаданні. У час вайны служыў у арміі, атрымаў званне падпаручніка. У 1916 годзе пераведзены ў запас.

Уключыўся ў палітычнае жыццё Польшчы ў складзе кансерватыўнай Партыі нацыянальных правых. У чэрвені 1919 года вылучаны паслом у Бухарэсце. Ва ўрадзе Уладзіслава Сікорскага (1923) узначаліў міністэрства замежных спраў. Пасля адстаўкі ўрада ён застаўся ў Лондане. 27 ліпеня 1924 года зноў быў прызначаны міністрам замежных спраў ва ўрадзе Уладзіслава Грабскага. На гэтай пасадзе 2 кастрычніка 1924 года ў Жэневе ён падпісаў Пратакол аб мірным урэгуляванні міжнародных спрэчак, які павінен быў прадухіліць наступную агрэсію. У наступным урадзе заняў пасаду прем’ера 20 лістапада 1925 года, якую займаў да 5 мая 1926 года. Пасля Майскага перавароту правёў дуэль з генералам Станіславам Шаптыцкім, які абвінаваціў яго ў саўдзеле ў падрыхтоўцы перавароту.

Пасля завяршэння дыпламатычнай і палітычнай дзейнасці заняўся бізнесам (драўняная прамысловасць). Загінуў 25 верасня 1931 года ў аўтакатастрофе за 8 км ад Острава Велькапольскага. Пахаваны ў фамільным склепе ў сваім маёнтку ў Загужанах.

Зноскі

  1. а б Aleksander Józef Skrzyński // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  2. Aleksander Skrzynski // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б в г д е ё ж Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.