Аляксандар Філіпавіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Аляксандар Філіпавіч
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 20 снежня 1994(1994-12-20)[1] (29 гадоў)
Грамадзянства  Сербія
Рост 184 см
Вага 80 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сербія Партызан
Нумар 26
Маладзёжныя клубы
Сербія Дубачыца (Лескавац)
Сербія Ягодзіна
Клубная кар’ера[* 1]
2011—2016 Сербія Ягодзіна 78 (2)
2016—2017 Сербія Вождавац (Бялград) 46 (4)
2018—2022 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 118 (6)
2022— Сербія Партызан (Бялград)
Нацыянальная зборная[* 2]
2011 Сербія Сербія (да 17) 4 (0)
2012—2013 Сербія Сербія (да 19) 12 (0)
2014—2017 Сербія Сербія (да 21) 6 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 2 ліпеня 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 11 лютага 2018

Аляксандар Філіпавіч (сербск.: Александар Филиповић; нар. 20 снежня 1994, Лескавац, Сербія) — сербскі футбаліст, абаронца бялградскага «Партызана».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сербскім горадзе Лескавац і пачынаў займацца футболам у мясцовым клубе «Дубачыца». Ва ўзросце 14 гадоў перайшоў у «Ягодзіну», у складзе гэтага клуба 21 мая 2011 года ва ўзросце 16 гадоў дэбютаваў у сербскай Суперлізе, выйшаўшы на замену ў матчы з «Радам» (4:2). У сезонах 2011/12 і 2012/13 не гуляў за асноўную каманду, пасля вярнуўся ў склад і заваяваў месца ў аснове. У жніўні 2016 года перайшоў у «Вождавац», дзе за 1,5 гады згуляў у Суперлізе ў 46 матчах і забіў 4 галы.

У лютым 2018 года перайшоў у беларускі клуб БАТЭ з Барысава[3]. У складзе барысаўскай каманды замацаваўся ў якасці асноўнага правага абаронцы. У верасні 2019 года падоўжыў кантракт з БАТЭ[4]. У 2020—2021 гадах заставаўся трывалым іграком стартавага складу БАТЭ, за гэты час стаў рэкадсменам клуба па колькасці матчаў сярод легіянераў. У студзені 2022 года яшчэ на год падоўжыў кантракт з клубам[5].

У чэрвені 2022 года перайшоў у бялградскі «Партызан»[6].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У 2011 годзе выступаў за юнацкую зборную Сербіі (да 17 гадоў) у фінальным раўндзе чэмпіянату Еўропы. Улетку 2013 года ў складзе юніёрскай зборнай (да 19 гадоў) стаў чэмпіёнам Еўропы, пры гэтым адгуляў па 90 хвілін ва ўсіх 5 матчах сваёй каманды.

У 2014—2017 гадах выступаў за моладзевую зборную Сербіі. У лістападзе 2017 года быў выкліканы ў нацыянальную зборную Сербіі на таварыскі матч супраць Паўднёвай Карэі, але не выйшаў на поле.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]