Аляксандар Чэферын

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аляксандар Чэферын
славенск.: Aleksander Čeferin
славенск.: Aleksander Čeferin
7-ы прэзідэнт УЕФА
з 14 верасня 2016
Папярэднік: в.а. Анхель Марыя Вільяр
 
Адукацыя:
Дзейнасць: адвакат, спартыўны функцыянер, палітык
Нараджэнне: 13 кастрычніка 1967(1967-10-13)[1][2] (52 гады)
Бацька: Петэр Чэферын[d]
Жонка: Barbara Čeferin[d]

Аляксандар Чэферын (славенск.: Aleksander Čeferin; нар. 13 кастрычніка 1967 года, Любляна, СФРЮ) — славенскі юрыст і спартыўны функцыянер, 7-ы прэзідэнт УЕФА (з 14 верасня 2016 года).

Кар'ера[правіць | правіць зыходнік]

Аляксандар Чэферын атрымаў вышэйшую адукацыю ў вобласці юрыспрудэнцыі ў Люблянскім універсітэце. Затым працаваў у сямейнай адвакацкай канторы, дзе праявіў цікавасць да абароны правоў прафесійных спартсменаў і спартыўных клубаў. Пазней прыняў у свайго бацькі бразды праўлення і стаў дырэктарам фірмы.

Кіраўніцкая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Дзейнасць у славенскім футболе пачалася ў 2005 году, калі ён стаў супрацоўнічаць з праўленнем клуба «Ліція», аднаго з вядучых футзальных клубаў Славеніі. З 2005 года — член выканкама любіцельскай каманды «Любляна Лоерс», з 2006 па 2011 год — сябра праўлення люблянскай «Алімпіі».

З 2011 года — прэзідэнт Футбольнага саюзу Славеніі, у лютым 2015 года пераабраны на другі тэрмін. Таксама з 2011 па 2016 год — віцэ-старшыня Юрыдычнага камітэта УЕФА.

Прэзідэнт УЕФА[правіць | правіць зыходнік]

14 верасня 2016 года абраны 7-м Прэзідэнтам УЕФА. Яго кандыдатура набрала 42 галасы з 55 магчымых.[3] Аўтаматычна Чэферын стаў віцэ-прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі футбола (ФІФА).

У красавіку 2017 года УЕФА зацвердзіў шэраг прапанаваных Чэферынам мер у вобласці добрасумленнага ўпраўлення, уключаючы абмежаванне максімальнага тэрміну паўнамоцтваў прэзідэнта УЕФА і членаў выканкама УЕФА, а таксама ўмова, што кандыдаты на месца ў выканкаме УЕФА павінны займаць актыўны пост у сваіх асацыяцыях (прэзідэнт, віцэ-прэзідэнт, генеральны сакратар ці выканаўчы дырэктар).

Чэферын ставіць задачу развіць поспех уведзенай ў 2009 году сістэмы фінансавага «фэйр-плэй» УЕФА.

Асабовае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Валодае славенскай, англійскай і італьянскай мовамі. Жанаты, мае трох дзяцей.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]