Аляксандрас Абішала
Аляксандрас Абішала | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Гядзімінас Вагнорус | ||||||
Пераемнік | Бранісловас Лубіс | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
28 снежня 1955 (68 гадоў) |
||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аляксандрас Абішала (лат.: Aleksandras Abišala; нар. 28 снежня 1955 года) — літоўскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, прэм’ер-міністр Літвы ў 1992 годзе.
У 1978 годзе скончыў Вільнюскі ўніверсітэт па спецыяльнасці "Фізіка". Пасля два гады служыў у Савецкай Арміі. У пачатку 1980-х гадоў працаваў інжынерам у Каўнаскім політэхнічным інстытуце, а з 1981 года — галоўным інжынерам Навукова-даследчага інстытута радыёвымярэнняў.
У 1988 годзе ўключыўся ў дзейнасць руху Саюдзіс. У лютым 1990 года стаў дэпутатам Вярхоўнага Савета Літоўскай ССР, быў адным з падпісантаў Акта аб аднаўленні Літоўскай дзяржавы ад 11 сакавіка 1990 года. У 1991 годзе заняў пасаду міністра без партфеля. З 21 ліпеня па 2 снежня 1992 года — прэм'ер-міністр Літвы. У тым жа годзе ён адмовіўся ад палітычнай дзейнасці. У 1993 годзе пачаў кіраваць прыватнай кансалтынгавай кампаніяй.