Аляксандраўка (Шырокаўскі сельсавет)
Аляксандраўка
|
Аляксандраўка — пасёлак у Шырокаўскім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Размяшчэнне
[правіць | правіць зыходнік]За 23 км на паўднёвы ўсход ад Буда-Кашалёва, 26 км ад Гомеля, 11 км ад чыгуначнай станцыі Лазурная (на лініі Жлобін — Гомель)
Гідраграфія
[правіць | правіць зыходнік]На захадзе меліярацыйны канал.
Транспартная сетка
[правіць | правіць зыходнік]Транспартныя сувязі па прасёлкавай дарозе, затым па шашы Доўск — Гомель.
Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай, мерыдыянальнай вуліцы, забудаванай драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Заснаваны напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1926 годзе размяшчалася паштовае аддзяленне. Напачатку 1930-х гадоў жыхары мястэчка ўступілі ў калгас. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Камінтэрн» (цэнтр — вёска Шырокае). Да 1966 года пасёлак уваходзіў у склад Акцябрскага сельсавета[1].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Колькасць
[правіць | правіць зыходнік]- 2004 год — 11 гаспадарак, 21 жыхар.
Дынаміка
[правіць | правіць зыходнік]- 1926 год — 23 двары, 128 жыхароў.
- 1959 год — 180 жыхароў (паводле перапісу).
- 2004 год — 11 гаспадарак, 21 жыхар.
Зноскі
- ↑ Рашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 лістапада, 1 і 8 снежня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0