Аляксандра Іванаўна Воранава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандра Іванаўна Воранава
Дата нараджэння 1 ліпеня 1908(1908-07-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 26 лістапада 1978(1978-11-26) (70 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоная
Навуковая сфера гісторыя
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук (1967)
Навуковае званне
  • прафесар[d] (1968)
Альма-матар
Узнагароды
Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР

Аляксандра Іванаўна Воранава (1 ліпеня 1908, г. Віцебск — 26 лістапада 1978) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1967), прафесар (1968). Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР (1972)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт ў 1930 годзе. Працавала ў вышэйшых навучальных установах Мінска, Оршы, Уральска. У 1944—1948 гадах загадчык кафедры, з 1962 года выкладчык Мінскага педагагічнага інстытута, у 1948—1962 гадах загадчык кафедры Рэспубліканскай партыйнай школы пры ЦК КП(б)Б[1].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар прац па гісторыі працоўнага класа і рэвалюцыйнага руху ў Беларусі ў XIX — пачатку XX стагоддзяў[1].

У працах А. І. Воранавай раскрыта дынаміка фарміравання і развіцця фабрычна-заводскага пралетарыяту, ахарактарызаваны сацыяльна-эканамічныя прычыны і ўмовы, этапы і рост рабочага руху, асабліва ў перыяд рэвалюцыі 1905—1907 гадоў, паказана дзейнасць першых сацыял-дэмакратычных груп на Беларусі ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзяў[2]. Аднак у даследаваннях А. І. Воранавай ідэалізаваліся рабочы рух і ступень бальшавіцкага кіраўніцтва ім, што было ўласціва гістарычнай навуцы таго часу[2].

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Рабочы рух у Беларусі напярэдадні і ў перыяд рэвалюцыі 1905—1907 гг. — Мн., 1960

Зноскі

  1. а б в Воронова Александра Ивановна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 127. — 737 с.
  2. а б Воранава Аляксандра Іванаўна (недаступная спасылка)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Воранава Аляксандра Іванаўна // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Віцебска : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; склад. А. І. Мацяюн; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2003. — Кн. 2. — С. 527.
  • Воранава Аляксандра Іванаўна // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — С. 358. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.