Аляксандра Леанідаўна Чарткова
Аляксандра Леанідаўна Чарткова | |
---|---|
Нараджэнне |
27 снежня 1955 (68 гадоў) |
Адукацыя | |
Узнагароды |
Аляксандра Леанідаўна Чарткова (нар. 27 снежня 1955, в. Ельня Краснапольскага раёна Магілёўскай вобласці) — беларускі ўрач і палітык.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла 2-і Маскоўскі дзяржаўны медыцынскі інстытут імя М. І. Пірагова, урач-лячэбнік. Пасля заканчэння інстытута працавала ўрачомінтэрнам па тэрапіі, урачом-тэрапеўтам гарадской бальніцы № 17 г. Уфы Башкірскай АССР, урачом-тэрапеўтам, намеснікам галоўнага ўрача па медыцынскаму абслугоўванню сельскага насельніцтва Краснапольскай цэнтральнай раённай бальніцы Магілёўскай вобласці, загадчыкам тэрапеўтычнага аддзялення, намеснікам галоўнага ўрача па лячэбных пытаннях Чэрыкаўскай цэнтральнай раённай бальніцы Магілёўскай вобласці. Галоўны ўрач установы аховы здароўя «Чэрыкаўская цэнтральная раённая бальніца».
Выбіралася членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны», юбілейным медалём «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[2].
Зноскі
- ↑ Александра Леонидовна(недаступная спасылка)
- ↑ ПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання Архівавана 16 верасня 2020.
- Нарадзіліся 27 снежня
- Нарадзіліся ў 1955 годзе
- Нарадзіліся ў Краснапольскім раёне
- Выпускнікі РДМУ
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя медалём «90 гадоў Узброенным Сілам Рэспублікі Беларусь»
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Тэрапеўты Беларусі
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання