Аляксандра Рыгораўна Бергман
Аляксандра Рыгораўна Бергман (Кучкоўская) | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 мая 1906 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 чэрвеня 2005 (99 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык |
Навуковая сфера | гісторыя |
Месца працы | |
Партыя |
Аляксандра Рыгораўна Бергман (у дзявоцтве Кучкоўская; падпольныя псеўданімы: Зіна; Женя; Стаха; Малеўская; 1 мая 1906, Гродна — 20 чэрвеня 2005, Варшава) — беларускі і польскі гісторык, публіцыст. Член КПЗБ з 1925[1].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Вучылася ў партшколах пры ЦК КПЗБ і ЦК ПАРП. Сакратар падпольных акруговых камітэтаў КСМЗБ у Гродне, Вільні, Брэсце, Баранавічах, Беластоку. Дэлегат I з'езда КПЗБ (1928)[1]. У 1931 стала членам Краявога Сакратарыята ЦК КПЗБ.
У 1934 накіравана ў БССР, працавала намеснікам сакратара парткама завода «Гомсельмаш». Арыштавана ў 1935, абвінавачаная ў шпіянажы і контррэвалюцыі. 10 гадоў знаходзілася ў зняволенні.
У 1946 у рамках праграмы рэпатрыяцыі перасялілася ў ПНР. Рэабілітавана ў 1956.
Навуковая і публіцыстычная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Працавала ў часопісе «Życie Partii» Даследавала гісторыю КПЗБ, БСРГ, перыядычны друк («Наша ніва», «Вольны сцяг», «Змаганне»). Аўтар манаграфій і артыкулаў пра грамадска-палітычных дзеячаў Заходняй Беларусі[1] ў міжваенны перыяд — А. Луцкевіча, Б. Тарашкевіча, У. Самойлу, І. Дварчаніна, Л. Родзевіча, В. Харужую, С. Рак-Міхайлоўскага, М. Перавалоцкага і іншых.