Аляксандра Фёдараўна Нічыпар
| Аляксандра Фёдараўна Нічыпар | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
| |||||||
|
|||||||
| Кіраўнік урада | Ціхан Кісялёў | ||||||
| Папярэднік | пасада заснаваная | ||||||
| Пераемнік | Марыя Конанава | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
1916 |
||||||
| Смерць | невядома | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Адукацыя | |||||||
| Узнагароды | |||||||
Алякса́ндра Фёдараўна Нічы́пар (1916, с. Мядзведкі Тульскай вобласці — ?) — дзяржаўны і гаспадарчы дзеяч БССР.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Член КПСС (1948). Скончыла Маскоўскі тэкстыльны інстытут (1939).
Працоўную дзейнасць пачала ў 1931 годзе на фабрыцы ў Серпухаве, з 1939 года працуе намеснікам начальніка фабрыкі Монінскага камвольнага камбіната, у 1940—1941 гг. эканамістам планавага аддзела Наркамата тэкстыльнай прамысловасці БССР. У Вялікую Айчынную вайну працуе нарміроўшчыцай, планавіком, начальнікам аддзела на прадпрыемствах Серпухава, Бійска, Чалябінска, у 1945—1953 гг. — начальнікам планавага аддзела Белгалоўтэкстыльснаба, затым начальнікам аддзела, намеснікам дырэктара Мінскага тонкасуконнага камбіната.
У 1953 годзе прызначана на пасаду намесніка міністра лёгкай прамысловасці БССР (у тым жа годзе перайменавана ў Міністэрства прамысловасці тавараў шырокага спажывання БССР), у 1955 годзе намеснікам міністра тэкстыльнай прамысловасці БССР, у 1956 годзе зноў намеснікам міністра лёгкай прамысловасці БССР. З 1957 па 1965 год працавала намеснікам начальніка Упраўлення лёгкай прамысловасці Саўнаргаса БССР, а затым намеснікам старшыні СНГ БССР.
З 1965 да мая 1972 года міністр лёгкай прамысловасці БССР.
Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 4, 7—8 склікання. Узнагароджана ордэнам Леніна, медалямі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Наш кандыдат. ГОМЕЛЬСКІ УНІВЕРСІТЭТ (5 чэрвеня 1971).
- Нарадзіліся ў 1916 годзе
- Нарадзіліся ў Тульскай вобласці
- Выпускнікі Маскоўскага дзяржаўнага тэкстыльнага ўніверсітэта імя А. М. Касыгіна
- Кавалеры ордэна Леніна
- Асобы
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 4-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 7-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання
- Міністры лёгкай прамысловасці БССР
- Члены ЦК КПБ