Аляксандра Якаўлеўна Саўчанка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандра Якаўлеўна Саўчанка
укр.: Олександра Яківна Савченко
Род дзейнасці педагог
Дата нараджэння 8 мая 1942(1942-05-08)
Месца нараджэння
Дата смерці 6 лістапада 2020(2020-11-06) (78 гадоў)
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Ордэн «Знак Пашаны» Order of Princess Olga, 1st class Ордэн княгіні Вольгі II ступені Ордэн княгіні Вольгі III ступені Order of Prince Yaroslav the Wise, 5th class
Заслужаны работнік адукацыі Украіны Ганаровая грамата Кабінета Міністраў Украіны

Аляксандра Якаўлеўна Саўчанка (8 мая 1942, Ізмаіл, Адэская вобласць — 6 лістапада 2020) — украінскі педагог, віцэ-прэзідэнт Нацыянальнай акадэміі педагагічных навук Украіны, галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута педагогікі НАПН Украіны, акадэмік-заснавальнік Нацыянальнай акадэміі педагагічных навук Украіны, доктар педагагічных навук, прафесар, заслужаны работнік адукацыі Украіны, ганаровы прафесар многіх ВНУ Украіны, спецыяліст у галіне агульнай педагогікі і дыдактыкі пачатковай школы.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1958—1963 гг. вучылася на факультэце педагогікі і методыкі пачатковага навучання Ізмаільскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута.

З 1963 па 1967 гады працавала настаўнікам пачатковых класаў школ г. Кіева і выкладчыкам Кіеўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аляксандра Якаўлеўна ў 1967 годзе паступіла ў аспірантуру Навукова-даследчага інстытута педагогікі. Працавала малодшым навуковым супрацоўнікам, загадчыцай лабараторыі пачатковага навучання інстытута. У 1971 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю «Дыдактычны прыём параўнання як сродак навучання і развіцця малодшых школьнікаў». А доктарскую дысертацыю — у 1984 г. У 1992 г. была прызначаная на пасаду галоўнага вучонага сакратара зноў створанай Акадэміі педагагічных навук Украіны.

А. Саўчанка з’яўляецца аўтарам педагагічнай сістэмы фарміравання пазнавальнай самастойнасці малодшых школьнікаў.

Падрыхтавала 15 дактароў і 32 кандыдатаў педагагічных навук, Старшыня Міжведамаснай рады па каардынацыі навуковых даследаванняў па педагагічных і псіхалагічных навук на Украіне, Кіраўнік Усеўкраінскай асацыяцыі Васіля Сухамлінскага. Уваходзіла ў склад двух спецыялізаваных саветаў па абароне доктарскіх дысертацый і ў склад рэдкалегій шэрагу навуковых выданняў, член прэзідыума ВАК Украіны.

Апублікавала больш за 600 навуковых прац. Сярод іх: манаграфіі «Развіццё пазнавальнай самастойнасці малодшых школьнікаў», падручнік для студэнтаў «Дыдактыка пачатковай адукацыі», дапаможнікі «Сучасны ўрок у пачатковых класах», «Выхаваўчы патэнцыял пачатковай адукацыі», падручнікі і метадычныя дапаможнікі па літаратурным чытанні, асновах здароўя.