Аляксандра Яўгенаўна Дзятлава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандра Яўгенаўна Дзятлава
Дата нараджэння 25 чэрвеня 1954(1954-06-25) (69 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці мастак у галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва
Месца працы
Вучоба
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны
Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь

Аляксандра Яўгенаўна Дзя́тлава (25 чэрвеня 1954, Алматы) — беларускі мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь (2020)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1976 годзе, з 1979 года выкладае ў Беларускай акадэміі мастацтваў.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

«Дутыя аўтарытэты». 1996

Выканала дэкаратыўныя рэльефы «Поры года» (1980), «Мінск» (1981), гарэльеф «Дабравешчанне» (1984) для Мінскага епархіяльнага ўпраўлення, дэкаратыўную пластыку і свяцільні «Матылькі ўначы» (1995) для каледжа ў г. Ніжнявартаўск (Расія), для Наваполацкага Дома сямейных урачыстасцей (1997) і інш. Аўтар дэкаратыўнай пластыкі — трыпціх «Світанак», «Поўдзень», «Змярканне» (1978); «Капрычыо» (1981), «Рэха» (1983), «Гербарый» (1990), «Дутыя аўтарытэты» (1996), серый «Поўня» (19881996), «Фармацыя» (1991), серый дэкаратыўных ваз «Птушкі», «Архідэі» і інш. Творчасці ўласцівы сімвалізм, асацыяцыі; максімальная выразнасць дасягаецца за кошт выкарыстання прыроднай фактуры і якасцей пластычных матэрыялаў.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]