Перайсці да зместу

Аляксандр Іванавіч Бельскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Іванавіч Бельскі
Дата нараджэння 23 ліпеня 1963(1963-07-23) (62 гады)
Месца нараджэння
Месца працы
Навуковая ступень доктар філалагічных навук (1998)
Навуковае званне
Альма-матар

Аляксандр Іванавіч Бельскі (нар. 23 ліпеня 1963, в. Цімкавічы, Капыльскі раён, Мінская вобласць) — беларускі літаратуразнавец, пісьменнік. Доктар філалагічных навук (1998), прафесар (2002).

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (філалагічны факультэт, спецыяльнасць «Беларуская мова і літаратура, руская мова і літаратура», 1986).

Працуе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце (філалагічны факультэт, кафедра тэарэтычнага і беларускага літаратуразнаўства, прафесар).

Навуковыя інтарэсы: гісторыя беларускай літаратуры XX—XXI стст.; літаратурная крытыка.

  • Пейзаж у беларускай паэзіі (эвалюцыя, паэтыка, сістэма вобразаў) : дысертацыя … доктара філалагічных навук : 10.01.01 : абаронена 14.04.1998 : зацверджана 09.12.1998 / Бельскі Алесь Іванавіч. — Мінск, 1998.
  • Галасы і вобразы : літаратурна-крытычныя артыкулы / А. І. Бельскі. — Мінск, 2008.
  • Жывая мова краявідаў : пейзаж у беларускай паэзіі / А. І. Бельскі. — Мінск, 1997.
  • Сучасная беларуская літаратура : станаўленне і развіццё творчых індывідуальнасцяў (80—90-я гг.) : вучэбна-метадычны дапаможнік для настаўнікаў / А. І. Бельскі. — Мінск, 1997.

Зноскі

  • Бельская А. У. Бельскі Алесь // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 350. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
  • Бельский Алесь // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 349.