Перайсці да зместу

Аляксандр Іванавіч Бранцаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Іванавіч Бранцаў
Дата нараджэння 7 снежня 1948(1948-12-07) (77 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак-афарміцель
Вучоба
Член у

Аляксандр Іванавіч Бранцаў (нар. 7 снежня 1948, г. Мінск) — беларускі мастак-афарміцель.

Нарадзіўся 7 снежня 1948 года ў горадзе Мінску. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1976 годзе. Удзельнічае ў мастацкіх выставах з таго ж года[1].

Член Беларускага саюза мастакоў з 1987 года[1].

Жыве ў г. Мінску[1].

Працуючы як мастак-афарміцель, у суаўтарстве ўдзельнічаў у распрацоўцы і афармленні шэрагу маштабных праектаў: праекта ВДНГ БССР да 60-годдзя СССР, выстаўкі «40 год Мастацкаму фонду БССР» у Мінску, праекта і візуальнага афармлення стадыёна «Дынама» да Алімпіяды-1980.

Сярод іншых работ — мемарыяльны музей у вёсцы Шунеўка (Віцебская вобласць), раздзел БССР на XII Сусветным фестывалі моладзі і студэнтаў у Маскве (1985), элементы мастацкага афармлення свята «Мінск-86» і выстаўкі «Мастакі тэатра, кіно і тэлебачання» (Мінск, 1987)[1].

Узнагароджаны дыпломам XII Сусветнага фестывалю моладзі і студэнтаў (1985)[1].

  1. 1 2 3 4 5 Бранцоў Аляксандр Іванавіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. 3 000 экз. ISBN 985-6427-09-6.