Перайсці да зместу

Аляксандр Іванавіч Быліна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Аляксандр Быліна
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Аляксандр Іванавіч Быліна
Нарадзіўся 26 сакавіка 1981(1981-03-26)[1] (45 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 179 см
Вага 78 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Дынама (Мінск)
Пасада трэнер-аналітык
Клубная кар’ера[* 1]
1999 Беларусь АФВіС-РШВСМ (Мінск) 22 (3)
2000—2002 Беларусь Зорка-ВА-БДУ (Мінск) 71 (4)
2003—2004 Беларусь Тарпеда-СКА (Мінск) 53 (2)
2005—2007 Беларусь МТЗ-РІПА (Мінск) 47 (1)
2007—2008 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 29 (1)
2009 Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 24 (2)
2010—2012 Беларусь Белшына (Бабруйск) 66 (0)
2013 Беларусь Дняпро (Магілёў) 22 (0)
2014 Беларусь Слуцк 27 (0)
2015 Беларусь Зорка-БДУ (Мінск) 27 (0)
2016—2017 Беларусь Слуцк 26 (1)
2018—2019 Беларусь НФК (Мінск) 37 (2)
2021 Беларусь Брэстжылбуд (Брэст) 1 (0)
Трэнерская кар’ера
2022— Беларусь Дынама (Мінск) трэнер
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 8 чэрвеня 2022.

Аляксандр Быліна (нар. 26 сакавіка 1981, Мінск) — беларускі футбаліст (абаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам у штабе мінскага «Дынама».

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў кар’еру ў мінскіх клубах, потым гуляў за «Шахцёр» і «Граніт». З 2010 года выступаў за бабруйскую «Белшыну», у 2011 годзе замацаваўся ў асноўным складзе бабруйскага клуба.

У студзені 2013 года перайшоў у «Дняпро», дзе стаў іграком асновы. Выступаў на пазіцыі флангавага (левага або правага) абаронцы. Ліпень 2013 года прапусціў з-за траўмы, пазней вярнуўся ў асноўны склад.

У студзені 2014 года падпісаў кантракт са «Слуцкам». У слуцкім клубе стаў асноўным левым абаронцам. У снежні 2014 года кантракт са «Слуцкам» быў разарваны[2].

З пачатку 2015 года трэніраваўся разам з «Зоркай-БДУ». У красавіку падпісаў кантракт з гэтым клубам[3]. У «Зорцы-БДУ» быў іграком асновы.

У студзені 2016 года вярнуўся ў «Слуцк»[4], дзе зноў стаў выступаць у якасці левага абаронцы. Сезон 2017 пачынаў у аснове, але пазней страціў месца ў складзе. Па заканчэнні сезона ў лістападзе 2017 года разарваў кантракт са «Слуцкам»[5].

У пачатку 2018 года трэніраваўся з «Крумкачамі», а ў сакавіку — з клубам «Ашмяны-БДУФК». Аднак пазней, пасля таго як «Крумкачы», не атрымаўшы ліцэнзіі для ўдзелу ў Вышэйшай лізе, заявіліся ў Другую, Быліна зноў далучыўся да сталічнай каманды[6]. Па выніках сезона 2018 дапамог «Крумкачам» выйсці ў Першую лігу. У студзені 2019 года падоўжыў кантракт з клубам, які змяніў афіцыйную назву на НФК[7]. У пачатку сезона 2019 амаль не з’яўляўся на полі, з ліпеня стаў часцей выхадзіць у складзе. У студзені 2020 года пакінуў НФК[8].

У лютым 2020 года стала вядома, што Аляксандр Быліна пачынае працаваць у структуры мінскага «Дынама» ў якасці селекцыянера[9].

У 2021 годзе ў якасці аматара выступаў за «Брэстжылбуд» у Другой лізе, правёў 1 матч.

Трэнерская кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

У студзені 2022 года ўвайшоў у трэнерскі штаб мінскага «Дынама» ў якасці трэнера-аналітыка[10].

Статыстыка выступленняў

[правіць | правіць зыходнік]
Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
1999Д3АФВіС-РШВСМБеларусь223
2000Д2Зорка-ВА-БДУБеларусь201
2001Д2Зорка-ВА-БДУБеларусь251
2002Д1Зорка-ВА-БДУБеларусь262
2003Д1Тарпеда-СКАБеларусь291
2004Д1Тарпеда-СКАБеларусь241
2005Д1МТЗ-РІПАБеларусь261
2006Д1МТЗ-РІПАБеларусь170
2007 (1)Д1МТЗ-РІПАБеларусь40
2007 (2)Д1ШахцёрБеларусь120
2008Д1ШахцёрБеларусь171
2009Д1ГранітБеларусь242
2010Д1БелшынаБеларусь150
2011Д1БелшынаБеларусь270
2012Д1БелшынаБеларусь240
2013Д1ДняпроБеларусь220
2014Д1СлуцкБеларусь270
2015Д2Зорка-ВА-БДУБеларусь270
2016Д1СлуцкБеларусь181
2017Д1СлуцкБеларусь80
2018Д3КрумкачыБеларусь252
2019Д2НФКБеларусь120
2021Д3БрэстжылбудБеларусь10