Аляксандр Іванавіч Груша
Аляксандр Іванавіч Груша | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 студзеня 1973 (51 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | медыявістыка, гісторыя[1], кадыкалогія[1] і палеаграфія[1] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук (2017) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Георгій Якаўлевіч Галенчанка |
Узнагароды |
Аляксандр Іванавіч Груша (нар. 15 студзеня 1973, Гродна) — беларускі гісторык, доктар гістарычных навук (2017)[2], дацэнт (2010).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў у 1996 годзе гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка. У 2001 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Канцылярыя Вялікага княства Літоўскага 40-х гадоў XV — першай паловы XVI ст.». У 2010 годзе атрымаў вучонае званне дацэнта. З 2017 года — доктар гістарычных навук.
У 1996 годзе працаваў вядучым палеографам Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі. У 1996—1999 гадах быў аспірантам Інстытута гісторыі НАН Беларусі, у 1999—2004 гадах працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам Інстытута гісторыі НАН Беларусі, у 2004—2005 гадах — старшым навуковым супрацоўнікам аддзела спецыяльных гістарычных навук Інстытута гісторыі НАН Беларусі, у 2005—2006 гадах выконваў абавязкі загадчыка аддзела гісторыі Беларусі XIII—XVIII стст. Інстытута гісторыі НАН Беларусі, у 2006—2014 гадах з’яўляўся загадчыкам аддзела гісторыі Беларусі Сярэдніх вякоў і пачатку Новага часу Інстытута гісторыі НАН Беларусі.
У 2014 годзе прызначаны на пасаду дырэктара Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі. Звольнены з пасады 1 ліпеня 2022 года[3].
Навукова-даследчыцкая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Сферы навуковых інтарэсаў — Метрыка Вялікага Княства Літоўскага, органы ўлады Вялікага Княства Літоўскага XV—XVI ст.; фарміраванне пісьмовай культуры ў Вялікім княстве Літоўскім у XIII — першай трэці XVI ст., методыка выдання гістарычных крыніц, публікацыя гістарычных крыніц перыяду Вялікага Княства Літоўскага, палеаграфія, кадыкалогія, кнігазнаўства, гісторыя бібліятэк.
Стаяў каля вытокаў аднаўлення выдання Метрыкі Вялікага Княства Літоўскага ў Беларусі. Адзін з ініцыятараў стварэння навукова-выдавецкай серыі «Помнікі гістарычнай думкі Беларусі». Заснавальнік і адзін з арганізатараў некалькіх цыклаў міжнародных навуковых канферэнцый.
Аўтар больш за 140 навуковых прац.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- прэмія Нацыянальнай акадэміі навук для маладых вучоных (2003) — за цыкл даследаванняў па методыцы выдання гістарычных крыніц і выданне кніг Метрыкі Вялікага Княства Літоўскага
- стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым вучоным (2008) — за распрацоўку новых падыходаў у вывучэнні пісьмовай культуры Беларусі XI — першай паловы XVI ст., падрыхтоўку на іх падставе першых у Беларусі навукова-метадычных рэкамендацый па выданні актавых кірылічных крыніц перыяду Вялікага Княства Літоўскага, выданне корпуса актаў па гісторыі Беларусі
- прэмія VI Кангрэса даследчыкаў Беларусі за найлепшую гістарычную кнігу (2015) — за кнігу «Документальная письменность Великого Княжества Литовского (конец XIV — первая треть XVI в.)»
- пераможца штогадовага конкурсу Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь на найлепшую доктарскую дысертацыю (2017) у намінацыі «Гуманітарныя навукі» (дысертацыя «Письменная документация Великого Княжества Литовского конца XIV — первой трети XVI в.: возникновение, внедрение, использование»).
Асноўныя навуковыя працы
[правіць | правіць зыходнік]Манаграфіі
[правіць | правіць зыходнік]- Канцылярыя Вялікага княства Літоўскага 40-х гадоў XV — першай паловы XVI ст. Мінск, 2006. 215 с.
- Мяноўная грамата князя Васіля Нарымонтавіча і фарміраванне пісьмовай культуры ў прававой сферы Вялікага княства Літоўскага ў апошняй трэці XIV — першай трэці XVI ст. Мінск, 2010. 96 с.
- Документальная письменность Великого Княжества Литовского (конец XIV — первая треть XVI в.). Минск, 2015. 465 с.
- Кризис доверия? Появление и утверждение правового документа в Великом Княжестве Литовском (конец XIV — первая треть XVI в.). Москва; Санкт-Петербург, 2019. 608 с.
Раздзелы ў калектыўных манаграфіях
[правіць | правіць зыходнік]- Белорусские земли в составе Великого Княжества Литовского (XIII — середина XVI в.) // Беларусь. Народ. Государство. Время / редкол. А. А. Коваленя (пред.) и др. Минск, 2009. С. 61-73.
- Письменная культура конца X — первой трети XVI в. // Полоцк / науч. ред. О. Н. Левко. Минск, 2012. С. 468—488.
- Адзін з найстаражытнейшых арыгінальных дакументаў з беларускіх архівасховішчаў // Гісторыя Пінска. Ад старажытнасці да сучаснасці: да 915-й гадавіны з першага летапіснага ўпамінання / рэдкал.: А. М. Літвін (адк. рэд.) і інш. Мінск, 2012. С. 261—270.
- Skorinos atminimo įprasminimas. Baltarusija // Pranciškaus Skorinos «Rusėniškajai Biblijai» — 500 / sud. S. Narbutas. Vilnius, 2017. P. 113—124.
- Chancery of the Grand Duchy of Lithuania // The Polish and Lithuanian Metrica — memory of the state / W. Chorążyczewski, A. Hruša, W. Krawczuk, J. Grabowski, S. Górzyński. Warszawa, 2017. P. 93-107.
- Lithuanian Metrica // The Polish and Lithuanian Metrica — memory of the state / W. Chorążyczewski, A. Hruša, W. Krawczuk, J. Grabowski, S. Górzyński. Warszawa, 2017. P. 108—132.
- Государственный строй и органы управления в Великом Княжестве Литовском. Судебно-правовая система // История белорусской государственности. Минск, 2018. Т. 1: Белорусская государственность: от истоков до конца XVIII в. / отв. ред. тома: О. Н. Левко, В. Ф. Голубев. С. 257—279.
Навукова-метадычныя рэкамендацыі
[правіць | правіць зыходнік]- Метадычныя рэкамендацыі па публікацыі рукапісных актавых кірылічных крыніц у Беларусі (XIII—XVIII стст., перыяд Вялікага княства Літоўскага). Мінск, 2003. 168 с.
Археаграфічныя выданні
[правіць | правіць зыходнік]- Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кніга 44. Кніга Запісаў 44 (1559—1566). Мінск, 2001. 229 с.[4]
- Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 г. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кніга 523. Кніга Публічных спраў 1 / падрыхт. А. І. Груша, М. А. Вайтовіч, М. Ф. Спірыдонаў. Мінск, 2003. 445 с.
- Судебная книга витебского воеводы, господарского маршалка, волковыского и оболецкого державцы М. В. Клочко. Литовская метрика. Книга № 228. Книга судных дел № 9. 1533—1540 гг. / подг. В. А. Воронин, А. И. Груша, И. П. Старостина, А. Л. Хорошкевич. Москва, 2008. 524 с.
- Доўнар-Запольскі М. В. Дзяржаўная гаспадарка Вялікага княства Літоўскага пры Ягелонах / подг. А. І. Груша, Р. А. Аляхновіч. Мінск, 2009. 759 с.
- Полоцкие грамоты XIII — начала XVI в. / подг. А. Л. Хорошкевич, С. В. Полехов, В. А. Воронин, А. И. Груша и др. Москва, 2015. Т. 1. 864 с.; Т. 2. 522 с.
Вучэбныя дапаможнікі
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская кірылічная палеаграфія: Вучэбны дапаможнік для студэнтаў гістарычнага факультэта. Мінск, 2006. 142 с.
- Альбом палеаграфічных здымкаў (з электронным дадаткам): дапаможнік для студэнтаў, якія навучаюцца па спецыяльнасцях 1-21 03 01 «Гісторыя (па напрамках)», 1-23 01 13 «Гісторыка-архівазнаўства» / А. І. Груша, А. М. Латушкін. Мінск, 2014. 103, [1] с. + электронна-аптычны дыск (CD)
Укладальнік зборнікаў навуковых прац
[правіць | правіць зыходнік]- Памяць стагоддзяў на карце Айчыны: зб. навук. прац у гонар 70-годдзя Міхаіла Фёдаравіча Спірыдонава / уклад.: Р. А. Аляхновіч, А. І. Груша, А. Б. Доўнар; рэдкал.: А. І. Груша (адк. сакратар) і інш. Мінск, 2007. 433 с.
- Ягелоны: дынастыя, эпоха, спадчына: матэрыялы Міжнар. навук.-практ. канф., Гальшаны — Навагрудак, 8-10 верас. 2006 г. / рэдкал.: А. І. Груша (адк. сакратар) і інш. Мінск, 2007. 401 с.
- Мінск і мінчане: дзесяць стагоддзяў гісторыі: (да 510-годдзя атрымання Менскам магдэбургскага права): матэрыялы Міжнар. навук.-практ. канф., Мінск, 4-5 верас. 2009 г. / рэдкал.: А. І. Груша (адк. сакратар, уклад.) і інш. Мінск, 2010. 219 с.
- Вялікае княства Літоўскае і яго суседзі ў XIV—XV стст.: саперніцтва, супрацоўніцтва, урокі: да 600-годдзя Грунвальдскай бітвы: матэрыялы Міжнар. навук. канф., Гродна, 8-9 ліп. 2010 г. / уклад.: А. І. Груша, С. В. Марозава; рэдкал.: А. І. Груша (адк. рэд.) і інш. Мінск, 2011. 224 с.
- Мінск і мінчане: дзесяць стагоддзяў гісторыі. Крыніцы па гісторыі горада. Сацыяльныя структуры і паўсядзённасць: (да 945-годдзя Мінска): зб. навук. арт. / уклад. А. І. Груша; рэдкал.: А. І. Груша (адк. рэд.) і інш. Мінск, 2012. 563 с.
- Францыск Скарына: асоба, дзейнасць, спрадчына / уклад. А. Груша; рэдкал. А. І. Груша (старшыня) і інш. Мінск, 2017. 295 с.
- Францыск Скарына: новыя даследаванні / уклад. А. Груша; рэдкал.: А. І. Груша (старшыня). Мінск, 2019. 215 с.
- Францыск Скарына: даўнія факты — новыя ідэі / уклад. А. Груша; рэдкал.: А. І. Груша (старшыня). Мінск, 2021.- 159 с.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ Состоялось заседание Президиума ВАК Архівавана 26 лютага 2017.
- ↑ Уволен директор библиотеки Академии наук Беларуси Александр Груша(недаступная спасылка)
- ↑ Рэцэнзія : Ганна Харашкевіч. Беларуская археаграфія на новым этапе Архівавана 6 верасня 2005.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- ГРУША Аляксандр Іванавіч // Сучасныя беларускія даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага : біябібліяграфічны даведнік / С. П. Марозаў. — Гродна-Каўнас: ЮрСаПрынт, 2022. — 290 с. — ISBN 978-985-7257-57-7, 978-609-96340-1-2.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 555. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — С. 371. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8.
- Груша Александр Иванович // Корзенко Г. В. Историки Беларуси в начале XXI столетия : биобиблиографический справочник. — Минск, 2007. — С. 80.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Поўнатэкставыя публікацыі А. Грушы на Academia.edu
- Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі Архівавана 24 чэрвеня 2021.
- Груша Аляксандр Іванавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Нарадзіліся 15 студзеня
- Нарадзіліся ў 1973 годзе
- Нарадзіліся ў Гродне
- Супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАНБ
- Дактары гістарычных навук
- Выпускнікі гістарычнага факультэта БДПУ імя Максіма Танка
- Лаўрэаты прэміі Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Гісторыкі Беларусі
- Гісторыкі Вялікага Княства Літоўскага
- Археографы Беларусі