Аляксандр Іванавіч Грыўцоў
Аляксандр Іванавіч Грыўцоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 красавіка 1914 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 лютага 1944 (29 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Прыналежнасць | СССР |
Званне | радавы |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
![]() |
Аляксандр Іванавіч Грыўцоў (15 красавіка 1914 — 18 лютага 1944) — чырвонаармеец Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Аляксандр Грыўцоў нарадзіўся 15 красавіка 1914 года ў вёсцы Лешчына Плата (цяпер — Галалобаўка Сонцаўскага раёна Курскай вобласці Расіі) у сям’і селяніна. Скончыў сем класаў школы, працаваў кіроўцам аўтабазы. У 1941 годзе Грыўцоў быў прызваны на службу ў Рабоча-Сялянскую Чырвоную Армію. З чэрвеня таго ж года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Да лютага 1944 года чырвонаармеец Аляксандр Грыўцоў быў шафёрам 504-га лёгкага артылерыйскага палка 65-й лёгкай артылерыйскай брыгады 18-й артылерыйскай дывізіі 3-га артылерыйскага корпуса прарыву 2-й ударнай арміі Ленінградскага фронту. Вызначыўся падчас вызвалення Эстонскай ССР.
11 лютага 1944 года падчас фарсіравання Нарвы ў раёне вёскі Доўгая Ніва Сланцаўскага раёна Ленінградскай вобласці Грыўцоў здолеў без страт пераправіць матэрыяльную частку падраздзялення на заходні бераг. 18 лютага ён загінуў, дастаўляючы боепрыпасы і харчаванне дывізіёну, які трапіў у акружэнне. Пахаваны ў пасёлку Сінімяэ Эстоніі.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 1 лiпеня 1944 г. «узорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» чырвонаармеец Аляксандр Грыўцоў пасмяротна быў удастоены звання Героя Савецкага Саюза. Таксама быў узнагароджаны ордэнам Леніна і медалямі.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. — ISBN 5-85270-037-1