Аляксандр Іванавіч Макась

З пляцоўкі Вікіпедыя
Футбол
Аляксандр Макась
Поўнае імя Аляксандр Іванавіч Макась
Нарадзіўся 8 кастрычніка 1991(1991-10-08)[1][2] (31 год)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 180 см
Вага 78 кг[3]
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Дынама (Брэст)
Клубная кар’ера[* 1]
2007—2011 Беларусь Партызан (Мінск) 54 (19)
2007   Беларусь МТЗ-РІПА-2 (Мінск) 1 (0)
2012—2015 Беларусь Мінск 74 (19)
2013   Беларусь Мінск-2 10 (2)
2016 Казахстан Атырау 24 (1)
2017 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 21 (4)
2018 Беларусь Дынама (Мінск) 14 (2)
2019—2020 Беларусь Іслач (Мінскі раён) 46 (19)
2021 Літва Судува (Марыямпале) 26 (5)
2022 Беларусь Гомель 28 (8)
2023— Беларусь Дынама (Брэст)
Нацыянальная зборная[* 2]
2009 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (0)
2010—2011 Беларусь Беларусь (да 21) 13 (1)
2015 Беларусь Беларусь 1 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 25 студзеня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 31 сакавіка 2015

Аляксандр Макась (нар. 8 кастрычніка 1991, Мінск) — беларускі футбаліст, нападнік брэсцкага «Дынама».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец спартыўнай школы мінскага МТЗ-РІПА (пазней перайменаванага ў «Партызан»). З 2009 года выступаў у асноўнай камандзе, дзе застаўся і пасля вылету «Партызана» з Вышэйшай лігі па выніках сезона 2010. У сезоне 2011 дапамог мінчанам вярнуцца ў эліту, забіўшы 19 мячоў.

У студзені 2012 года перайшоў у «Мінск», але не змог замацавацца ў асноўным складзе. У ліпені 2012 года атрымаў траўму і выбыў да канца сезона. У лютым 2013 года праходзіў прагляд у мазырскай «Славіі», але ў выніку вярнуўся ў Мінск.

Сезон 2013 пачаў у складзе фарм-клуба «Мінск-2», у ліпені быў пераведзены ў асноўную каманду, але зноў не змог замацавацца ў аснове. У снежні 2013 года падоўжыў кантракт з «Мінскам».

У сезоне 2014, пасля зыходу з клуба Рамана Васілюка і Леаніда Ковеля, стаў нарэшце асноўным нападнікам мінчан. Паспяхова праявіў сябе ў гэтай ролі, забіўшы за сезон 14 мячоў і стаўшы такім чынам другім бамбардзірам чэмпіянату пасля Мікалая Януша. У снежні 2015 года разарваў кантракт з «Мінскам»[4].

У лютым 2016 года прыбыў на прагляд у казахстанскі «Іртыш»[5]. У двух таварыскіх матчах за «Іртыш» адзначыўся двума галамі, але ў выніку не дамовіўся аб умовах кантракта і накіраваўся ў стан іншага клуба з Казахстана — «Атырау»[6], з якім неўзабаве падпісаў кантракт[7]. У сезоне 2016 забіў толькі 1 гол у 24 матчах за «Атырау».

У студзені 2017 года прыбыў на прагляд у «Тарпеда-БелАЗ» і ў выніку падпісаў кантракт з клубам[8]. Пачынаў сезон у якасці аднаго з асноўных нападнікаў жодзінцаў, адзначаўся галамі ў першых чатырох турах чэмпіянату, аднак пазней стаў часцей толькі выхадзіць на замену. Па заканчэнні сезона ў лістападзе 2017 года пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»[9].

Са студзеня 2018 года знаходзіўся на праглядзе ў мінскім «Дынама», з якім у лютым падпісаў кантракт[10]. Спачатку нярэдка з’яўляўся ў стартавым складзе каманды, аднак пазней у сувязі з траўмамі стаў часцей выхадзіць на замену.

У снежні 2018 года пакінуў «Дынама» па заканчэнні кантракта[11] і неўзабаве стаў іграком «Іслачы»[12], дзе замацаваўся ў якасці аднаго з асноўных нападнікаў. З мая па ліпень 2019 года не гуляў з-за траўмы, пасля вярняў месца ў стартаым складзе. З 10 галамі ў чэмпіянаце Беларусі стаў другім бамбардзірам каманды ў сезоне. У студзені 2020 года падоўжыў кантракт з «Іслаччу»[13]. У 2020 годзе заставаўся асноўным нападнікам каманды.

У лютым 2021 года перайшоў у літоўскі клуб «Судува»[14], дзе стаў пераважна выхадзіць на замену, разам з камандай выйграў сярэбраныя медалі чэмпіянату Літвы. У студзені 2022 года вярнуўся ў Беларусь, падпісаўшы кантракт з «Гомелем»[15], дзе замацаваўся ў аснове, у сезоне 2022 адзначыўся 8 галамі ў чэмпіянаце і 2 галамі ў Кубку Беларусі. Па заканчэнні сезона 2022 пакінуў гомельскі клуб[16].

У студзені 2023 года стаў іграком брэсцкага «Дынама»[17].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі.

У сакавіку 2015 года быў упершыню выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі[18]. Дэбютаваў у зборнай 30 сакавіка 2015, выйшаўшы ў стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць Габона[19].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Aleksandr Makas // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Alyaksandr Makas // FBref.com
  3. https://www.fcgomel.by/team/main-roster/aleksandr-makas/
  4. Александр Макась покинул "Минск"
  5. Макась проходит просмотр в «Иртыше»
  6. Александр Макась покинул расположение "Иртыша" и присоединился к "Атырау"
  7. Александр Макась подписал контракт с "Атырау"
  8. Александр Макась стал игроком "Торпедо-БелАЗ"
  9. Девять футболистов покинули "Торпедо-БелАЗ"
  10. Макась стал игроком минского "Динамо"
  11. Макась покинул минское "Динамо"
  12. Александр Макась пополнил ряды "Ислочи"
  13. Макась продлил контракт с "Ислочью"
  14. Александр Макась стал игроком литовской "Судувы"
  15. Ануфриев и Макась перешли в "Гомель". Литвяков на очереди?
  16. Наша команда отправилась в заслуженный отпуск (руск.) . Афіцыйны сайт «Гомеля» (30 лістапада 2022). Праверана 25 студзеня 2023.
  17. Александр Макась подписал контракт с брестским "Динамо" (руск.) . football.by (25 студзеня 2023). Праверана 25 студзеня 2023.
  18. Форвард "Минска" Александр Макась вызван в сборную вместо травмированного Максима Жавнерчика
  19. Беларусь - Габон. Горбунов, Януш и Макась дебютируют в национальной сборной