Аляксандр Іванавіч Рэмер

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аляксандр Іванавіч Рэмер
Александр Иванович Ремер.jpg
Дата нараджэння 1856
Дата смерці невядома
Альма-матар
Commons-logo.svg Аляксандр Іванавіч Рэмер на Вікісховішчы

Аляксандр Іванавіч Рэмер (1856 — ?) — грамадзянскі інжынер і архітэктар часоў Расійскай імперыі[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1856 годзе. Выхоўваўся ў Дынабургскім рэальным вучылішчы(руск.) бел.. У 1876 годзе паступіў у Пецярбургскае будаўнічае вучылішча, па сканчэнні якога ў 1882 годзе атрымаў званне грамадзянскага інжынера і права на чын X класа[1].

Прафесійная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Будынак былога прыюта «Яслі»

Пасля вучобы А. Рэмер быў прызначаны малодшым інжынерам гродзенскага губернскага праўлення. Ён загадваў адведзеным яму раёнам і выконваў розныя тэхнічныя даручэнні, а потым быў пераведзены малодшым архітэктарам у валынскае губернскае праўленне ў 1884 годзе[1]. У гэты час Аляксандр Іванавіч, акрамя звычайных прац па даручаным яму раёне, не раз удзельнічаў у міжнародных камісіях па збудаванні і аднаўленні дзяржаўных памежных знакаў[1].

Прыватная яго дзейнасць заключалася галоўным чынам у складанні чарцяжоў і праектаў, а таксама і ў рамонтных працах[1].

У 1888 годзе Аляксандр Іванавіч быў пераведзены губернскім інжынерам у Волагду. Тут ён па ўласным праекце ўзвёў будынак майстэрняў для малалетніх злачынцаў, перабудаваў пад прытулак «Яслі» ахвяраваны купцом Калеснікавым мураваны будынак[2] і ўдзельнічаў у санітарнай камісіі ў горадзе Волагдзе[3]. Акрамя сваіх прамых абавязкаў, Аляксандр Іванавіч не аднойчы замяшчаў губернскіх саветнікаў і займаў пасаду віцэ-губернатара[1].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

У Гродзенскай губерні[правіць | правіць зыходнік]

На працягу 1882—1884 гадоў ажыццявіў наступныя праекты:

У Валынскай губерні[правіць | правіць зыходнік]

На працягу 1884—1888 гадоў займаўся наступным:

  • Капітальны рэмонт і прыбудова да будынка павятовага казначэйства ў горадзе Ковелі (па гатовым праекце).
  • Пабудова дзяржаўных памежных знакаў.

У Волагдзе[правіць | правіць зыходнік]

У 1888—1892 гадах ім былі пабудаваны[1]:

  • Будынак для псіхічнахворых на 80 чалавек (па праекце І. Штрома(руск.) бел.)[6] у пасёлку Куўшынаве(руск.) бел.[7].
  • Дом купца Свешнікава.
  • Капітальны рамонт прыходскай царквы.
  • Перабудова мураванага будынка пад прытулак «Яслі»[2].
  • Прыбудова і капітальны рамонт дома купца Бутарава[8].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 1,6 Барановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892
  2. 2,0 2,1 Александро-Мариинский серебряный приют «ЯСЛИ» (руск.) 
  3. Заключение старшего врача Вологодской губернской земской управы Ф. Ф. Ульриха и губернского инженера А. И. Ремера в санитарную комиссию городской управы о необходимости дополнительного замощения мостовых в г. Вологде (руск.) 
  4. 4,0 4,1 4,2 Кулагин А. Н. Гродненские зодчие XIX — начала XX веков (новые архивные изыскания). // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Выпуск 24. — Мінск, «Права і эканоміка». — 2018. — С. 76
  5. Барановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892. — С. 291
  6. Историческая справка о Вологодской областной психиатрической больнице (руск.) 
  7. Образованная таким образом строительная комиссия поручила непосредственное производство работ гражданскому инженеру Ремеру, и 9 июня 1889 г. в сельце Кувшинове состоялась торжественная закладка новых зданий лечебницы для душевнобольных. (руск.) 
  8. 13. Бывший мануфактурный магазин купца Буторова (руск.)