Перайсці да зместу

Аляксандр Іванавіч Ціханаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Біятлон
Аляксандр Іванавіч Ціханаў
Нарадзіўся 2 студзеня 1947(1947-01-02) (77 гадоў)
Грамадзянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксандр Іванавіч Ціханаў (руск.: Алекса́ндр Ива́нович Ти́хонов, нар. 2 студзеня 1947, сяло Уйскае, Калгасны раён, Чалябінская вобласць) — савецкі біятланіст.

Спартыўная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Чатырохразовы алімпійскі чэмпіён, сярэбраны прызёр зімовых Алімпійскіх гульняў 1968 года ў Грэноблі, 11-кратны чэмпіён свету, 15-кратны чэмпіён СССР, чэмпіён спартакіяды СССР, уладальнік Кубка СССР 1978 г. Прэзідэнт (1996—2008), віцэ-прэзідэнт (2008—2010) Саюза біятланістаў Расіі. Першы віцэ-прэзідэнт Міжнароднага саюза біятланістаў (2002—2009). Заслужаны майстар спорту СССР з 1968 г. Член КПСС з 1975 года. Рэкорд Ціханава па колькасці залатых алімпійскіх медалёў у біятлоне заставаўся непабітым да 2002 года, а па залатых медалях чэмпіянатаў свету — да 2009 года.

Зноскі