Аляксандр Ільіч Радзімцаў
Аляксандр Ільіч Радзімцаў | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 8 сакавіка 1905 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 красавіка 1977 (72 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Дзеці | Irina Rodimtseva[d] |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | Другая Іспанская Рэспубліка[d] |
Род войскаў | Савецкая армія |
Званне | генерал-палкоўнік |
Камандаваў | Q28650670?, Q16486667?, 13th Guards Rifle Division[d], Q28650718? і 1-я гвардзейская армія[d] |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
Аўтограф |
![]() |
![]() |
Аляксандр Ільіч Радзімцаў (руск.: Александр Ильич Родимцев; 23 лютага (8 сакавіка) 1905 — 13 красавіка 1977) — савецкі ваенны дзеяч, генерал-палкоўнік (1961), двойчы Герой Савецкага Саюза (1937, 1945). Прымаў удзел у грамадзянскай вайне ў Іспаніі, Польскім паходзе 1939 года, Савецка-фінляндскай і Вялікай Айчыннай.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся на Арэнбуршчыне ў беднай сям'і беззямельных сялян Іллі і Аксіння Родимцевых. Будучы адзіным сынам, і, страціўшы бацьку, вымушаны быў працаваць, каб дапамагчы пракарміць сям’ю.
Інтэрбелум[правіць | правіць зыходнік]
У верасні 1927 года прызваны ў Чырвоную Армію. Першапачаткова служыў у каравульнай роце 18-га стралковага канвойнага батальёна ў Саратаве.
У 1929-м, пасля заканчэння тэрміновай службы, прыехаў у Маскву, дзе паступіў у Аб’яднаную ваенную школу імя УЦВК і быў залічаны на кавалерыйскае аддзяленне. Пасля заканчэння вучобы ў сакавіку 1932 года накіраваны ў 61-ы кавалерыйскі полк 36-й кавалерыйскай дывізіі Маскоўскай ваеннай акругі. Тут камандаваў кавалерыйскім узводам, узводам палкавой школы і эскадронам.
З восені 1936 па жнівень 1937 года пад псеўданімам «Капітан Паўліта» ваяваў у Іспаніі. Браў удзел у баях на Мансанарэс, пры Хараме, пад Таледа, Гвадалахарай і ў Бруэты.
Вярнуўшыся на радзіму, узначаліў 61-ы кавалерыйскі полк, стаў слухачом Ваеннай акадэміі РСЧА імя М. В. Фрунзэ, пасля заканчэння якой прызначаны камандзірам 36-й кавалерыйскай дывізіі. Неўзабаве прыме ўдзел у паходзе ў Заходнюю Беларусь і вайне з Фінляндыяй.
У 1940—1941 гадах прайшоў навучанне на курсах каманднага і штурманскага складу ВПС пры Ваеннай акадэміі імя М. Р. Жукоўскага.
Вялікая Айчынная вайна[правіць | правіць зыходнік]
На момант пачатку Вялікай Айчыннай камандаваў 5-й паветрана-дэсантнай брыгады, якая ўваходзіла ў склад 3-га паветрана-дэсантнага корпуса ў Кіеўскай асаблівай ваеннай акрузе. У верасні 41-га разам з падраздзяленнем трапіў у акружэнне нямецкіх войскаў у раёне ракі Сейм. Тут байцы Радзімцава на працягу трох дзён вялі баі з праціўнікам, па выніках якіх злучэнню ўдалося выйсці да сваіх.
Неўзабаве 3-і паветрана-дэсантны корпус пераўтварылі ў 87-ю стралковую дывізію, а яе камандзірам прызначылі Радзімцава. У сакавіку 1942 года ён з падначаленымі вёў абарончыя баі на варонежскім, валуйскім кірунках і ў вялікай лукавіне Дона, а пазней — у Сталінградзе.
У красавіку 1943 года Радзімцаў прызначаны камандзірам 32-га гвардзейскага стралковага корпуса, які быў уключаны ў рэзерв Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандавання. На чале корпуса ён удзельнічаў у Курскай бітве, у бітве за Дняпро. Пачынаючы з сярэдзіны студзеня 1945 года корпус Радзімцава вёў бесперапынныя наступальныя баі на прасторы ад Вісленскага плацдарма да р. Одэр. У пачатку мая 1945 года падраздзяленне выйшла да Эльбы і сустрэлася з амерыканскімі саюзніцкімі войскамі.
Пасля вайны, да мая 1946 года, Радзімцаў працягваў камандаваць тым жа корпусам.
Пасляваенны час[правіць | правіць зыходнік]
У 1947 годзе скончыў Вышэйшыя акадэмічныя курсы пры Вышэйшай ваеннай акадэміі імя К. Я. Варашылава. У сакавіку 1947 года ён быў прызначаны камандзірам 11-га гвардзейскага стралковага корпуса. З лютага 1951 года — памочнік камандуючага войскамі Усходне-Сібірскай ваеннай акругі. З чэрвеня 1953 года па ліпень 1956 года — Галоўны ваенны саветнік пры Албанскай народнай арміі і ваенны аташэ СССР у Албаніі. З лістапада 1956 года — першы намеснік камандуючага войскамі Паўночнай ваеннай акругі. З мая 1960 года — камандуючы 1-й арміяй ва Украіне. З сакавіка 1966 года — ваенны кансультант у групе генеральных інспектараў Міністэрства абароны СССР. Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР трэцяга склікання.
Сям’я[правіць | правіць зыходнік]
З 1933 года быў жанаты на Кацярыне Радзімцавай (Шэінай). Кацярына і Аляксандр родам з адной вёскі, былі сябрамі дзяцінства. У пары нарадзілася трое дзяцей.
Памяць[правіць | правіць зыходнік]
На малой радзіме ў вёсцы Шарлык (былое сяло Міхайлаўскае) усталяваны бронзавы бюст, у Арэнбургу — помнік і памятная стэла, у Маскве на доме 68 па Ленінскім праспекце, дзе ён жыў, мемарыяльная дошка. Яго імя прысвоена школе ў вёсцы Шарлык і ліцэю ў Арэнбургу.
Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]
- Родимцев Александр Ильич на сайте Министерства обороны РФ. Очерк подготовил Игорь Некрасов, научный сотрудник Научно-исследовательского института военной истории ВАГШ ВС РФ, кандидат военных наук.
- Нарадзіліся 8 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1905 годзе
- Нарадзіліся ў СССР
- Памерлі 13 красавіка
- Памерлі ў 1977 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Новадзявочых могілках
- Выпускнікі Ваеннай акадэміі Генштаба
- Выпускнікі Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Багдана Хмяльніцкага I ступені
- Кавалеры ордэна Суворава II ступені
- Кавалеры ордэна Кутузава II ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Узнагароджаныя медалём «За абарону Сталінграда»
- Узнагароджаныя медалём «За абарону Кіева»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «За вызваленне Прагі»
- Узнагароджаныя медалём «Ветэран Узброеных Сіл СССР»
- Узнагароджаныя медалём «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
- Узнагароджаныя польскім медалём «За Одру, Нісу і Балтыку»
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета УССР
- Асобы
- Ваенныя аташэ СССР
- Удзельнікі Сталінградскай бітвы
- Генерал-палкоўнікі СССР
- Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны
- Удзельнікі савецка-фінскай вайны
- Удзельнікі польскага паходу РСЧА
- Савецкія ваенныя спецыялісты ў Іспаніі