Аляксандр Ільіч Селязнёў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Ільіч Селязнёў
Міністр архітэктуры і будаўніцтва Беларусі
5 мая 2006 — 29 снежня 2010
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Сяргей Сідорскі
Папярэднік Генадзь Курачкін
Пераемнік Анатоль Нічкасаў

Нараджэнне 1956
Адукацыя

Аляксандр Ільіч Селязнёў (1956, в. Тукалава Жаркоўскага раёна, Калінінская вобласць, РСФСР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы міністр архітэктуры і будаўніцтва Беларусі (20062010).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1956 годзе ў д. Тукалава Жаркоўскага раёна Калінінскай вобласці (Расія).

Працоўную дзейнасць пачаў у 1973 годзе ў будаўнічай вобласці (сталяр мэблевай фабрыкі, майстар, прараб, галоўны інжынер).

У 19861989 гадах — інструктар аддзела будаўніцтва, загадчык сектара сельскага і дарожнага будаўніцтва, інспектар пры сакратарыяце Магілёўскага абкама КПБ.

У 1989—1994 гадах — намеснік старшыні па вытворчасці, намеснік старшыні праўлення магілёўскага «Аблсельбуду».

У 2001 годзе быў прызначаны кіраўніком Апарату Савета міністраў Рэспублікі Беларусь.

З 5 мая 2006 — міністр архітэктуры і будаўніцтва[1].

27 снежня 2010 года Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь склаў паўнамоцтвы перад новаабраным прэзідэнтам і Аляксандр Селязнёў зышоў у адстаўку[2].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]