Аляксандр Іовіч Валошын

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Іовіч Валошын
Дата нараджэння 1 студзеня 1922(1922-01-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 22 верасня 1989(1989-09-22) (67 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Род войскаў Ваенна-паветраныя сілы
Званне палкоўнік
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза ордэн Леніна ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Чырвонай Зоркі медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Дваццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Трыццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Сорак гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Аляксандр Іовіч Валошын (1 студзеня 1922, Екацярынаслаў — 22 верасня 1989, Баранавічы) — лётчык-знішчальнік, Герой Савецкага Саюза.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і чыгуначніка. Скончыў аэраклуб і быў накіраваны на вучобу ў школу лётчыкаў-знішчальнікаў. З красавіка 1940 года ў Качынскай авіяцыйнай школе пілотаў. У 1941 годзе пасля яе заканчэння накіраваны ў 814-ы авіяполк у Лепель.

З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны — на фронце. Першую перамогу (збіў нямецкі бамбардзіроўшчык) узяў 29 снежня 1942 года з раёне Мімерава.

З красавіка 1942 года — камандзір звяна 106-га знішчальнага авіяпалка. Удзельнічаў у баях на Заходнім, Калінінскім, Паўднёва-Заходнім, 1-м Украінскім франтах, у Сталінградскай і Курскай бітвах.

У 1944 годзе над Польшчай на падбітым самалёце тараніў нямецкі і здолеў пасадзіць сваю машыну

За час вайны Аляксандр Валошын здзейсніў 293 баявых вылеты, правёў 68 паветраных баёў, асабіста збіў 16 самалётаў праціўніка.

За ўзорнае выкананне заданняў на фронце 24 чэрвеня 1945 года А. І. Валошыну прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Пасля вайны служыў у войску. З 1972 года — у запасе.

21 сакавіка 1975 года атрымаў званне ганаровага жыхара горада Баранавічы[1].

26 чэрвеня 2008 года рашэннем гарадскога Савета дэпутатаў яго імем названа вуліца ў мікрараёне Бараўкі Баранавіч.

Зноскі