Аляксандр Іосіфавіч Фядута

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Іосіфавіч Фядута
Дата нараджэння 3 лістапада 1964(1964-11-03) (59 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці літаратуразнавец, журналіст
Навуковая сфера філалогія і паліталогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар гуманітарных навук[d] (30 чэрвеня 2017)
Альма-матар
Партыя
Член у
Прэміі
Узнагароды

Алякса́ндр Іо́сіфавіч Фяду́та (нар. 3 лістапада 1964, Гродна) — беларускі палітычны аглядальнік і аналітык, літаратуразнавец, доктар філалогіі (PhD Phililogy)[2], сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў, Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтра, ганаровы член ПЭН-цэнтра Літвы.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў сярэдняй школе № 15 Гродна. Скончыў рускае аддзяленне філалагічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы (1986). У 1986—1991 гадах працаваў настаўнікам рускай мовы і літаратуры ў гродзенскай школе № 20.

У 1991 годзе перайшоў на камсамольскую работу, быў сакратаром ЦК ЛКСМБ па пытаннях студэнцкай моладзі, першым сакратаром ЦК Саюза моладзі Беларусі. Быў сябрам КПСС (1991), Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці (1993).

Быў актывістам прэзідэнцкай выбарчай кампаніі Аляксандра Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах 1994 года. Пасля перамогі Лукашэнкі на выбарах прызначаны (ліпень 1994) начальнікам упраўлення грамадска-палітычнай інфармацыі Адміністрацыі прэзідэнта. У снежні 1994 года ўзяў на сябе адказнасць за з’яўленне ў газетах «белых плям», якія сведчылі пра ўвядзенне ў Беларусі палітычнай цэнзуры, і ў пачатку студзеня 1995 года быў звольнены.

Працаваў у асноўных недзяржаўных выданнях, крытычных да ўладнага курсу: з сакавіка 1995 года ў «Белорусской деловой газете» і газеце «Имя», з 2000 года ў газеце «Народная Воля». З чэрвеня 1998 года працуе ўласным карэспандэнтам газеты «Московские новости» ў Беларусі. Спецыялізуецца ў жанры палітычнага партрэта. Вёў цыклы «Личное дело» (газета «Имя») і «Политбюро» («Белорусская деловая газета»).

Кандыдат філалагічных навук (1997), тэма дысертацыі: «Читатель в творческом сознании А. С. Пушкина».

Сустаршыня Грамадскага навукова-аналітычнага Цэнтра «Беларуская перспектыва» (1995—1998). Член Беларускага аб’яднання «Яблака» (з 1997), член яго палітсавета (з 2000). З 1999 года — прэзідэнт грамадскага аб’яднання «Сацыяльныя тэхналогіі».

У 2006 годзе журналістка «Белорусских новостей» Алена Наважылава выкрыла факты выкарыстання ейных тэкстаў пад прозвішчам Фядуты ў амерыканскай газеце «Новое русское слово»[3]. У выніку Фядута папрасіў прабачэння ў Наважылавай і «Белорусских новостей»[4].

Аўтар кнігі «Лукашэнка. Палітычная біяграфія» (выйшла ў расійскім выдавецтве «Рэферэндум» у 2005 годзе). Гэта была першая палітычная біяграфія Аляксандра Лукашэнкі, напісаная членам яго першага перадвыбарчага штаба[5] .

Намеснік старшыні грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» з моманту яе заснавання і да 10 студзеня 2014 года[6][7].

Прэзідэнцкая кампанія 2010 года[правіць | правіць зыходнік]

У часе прэзідэнцкіх выбараў 2010 года працаваў у штабе кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева. Пасля пратэстаў супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў, арыштаваны 20 снежня 2010 года ва ўласнай кватэры і змешчаны ў СІЗА КДБ.[8] 29 снежня яму было прад’яўлена абвінавачанне па крымінальнай справе чч. 1 і 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса Беларусі (масавыя беспарадкі)[9]. 30 сакавіка 2011 года абвінавачванне перафармуляванае на ч. 1 арт. 342 КК Беларусі (арганізацыя дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, ці ўдзел у іх).

Філолагі Расіі і іншых краін звярнуліся да прэзідэнта і ўраду Расіі ў абарону свайго калегі[10]. Пад іншым зваротам у абарону Фядуты і іншых арыштаваных літаратараў, дзеячаў мастацтва, журналістаў, навукоўцаў, адрасаваным Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы і іншым міждзяржаўным структурам, падпісаліся спявак Юрый Шаўчук, тэлевядучы Аляксандр Архангельскі, літаратуразнаўца Мікалай Багамолаў, паэты Міхась Айзенберг, Наталля Гарбанеўская і Цімур Кібіраў і дзесяткі іншых дзеячаў культуры і навукі Расіі, Літвы, Украіны, Эстоніі і іншых краін.[11] 11 студзеня 2011 года міжнародная арганізацыя Amnesty International прызнала Фядуту вязнем сумлення. 8 красавіка 2011 года адпушчаны пад падпіску аб нявыездзе[12]. 20 траўня 2011 года судом Фрунзенскага раёна Мінска (суддзя Жанна Жукоўская) асуджаны на 2 гады пазбаўлення волі ўмоўна.[13]

З 2013 года жыў і працаваў у Кіеве. У 2016 годзе вярнуўся ў Беларусь[14].

Справа аб спробе дзяржаўнага перавароту[правіць | правіць зыходнік]

12 красавіка 2021 года разам з адвакатам Юрасем Зянковічам затрыманы ў Маскве[15]. У дачыненні да іх распачата крымінальная справа па частцы 1 артыкула 357 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі БеларусьЗмова або іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады»)[16].

20 красавіка 2022 года праваабаронцы прызналі Фядуту палітычным зняволеным[17].

5 верасня 2022 года судом Мінскага раёна Аляксандр Фядута прысуджаны да 10 гадоў пазбаўлення волі[18].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Федута А. И. Мой маленький Париж. — Минск: Лимариус, 2014. — 276 с. — 300 экз. — ISBN 9978-985-6968-42-9.
  • Федута А. И. Американские стихи. — Berlin: SAWADOWSKI-Verlag, 2012.

Працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Федута А. И. Читатель в творческом сознании автора «Евгения Онегина» // Болдинские чтения. Горький, 1986. С. 94 — 106 (в соавторстве с Егоровым И. В.);
  • Федута А. И. Мир как воля и представление (Штрихи к психологическому портрету Александра Лукашенко) // Белоруссия и Россия: Общества и государства. М., 1998;
  • Федута А. И. Что такое «непротивление»? // Ненасілле і Беларусь. Б.м., 1999;
  • Федута А. И. Читатель в творческом сознании А. С. Пушкина. Мн., 1999 (в соавторстве с Егоровым И. В.)
  • Федута А. И. Лукашенко: Политическая биография. / под ред. Будинаса Е. М.:, М., 2005. — 704 с. ISBN 5-98097-007-Х
  • Фядута А. І. Паэтычны аглядальнік: партрэты і рэцэнзіі / А. Фядута. — Мінск: Лімарыус, 2006.

Артыкулы[правіць | правіць зыходнік]

  • Фядута А. Перамога і параза здаровага сэнсу, або Вяртанне Булгарына // Фадзей Булгарын. Выбранае / Фядута А. (укладанне, прадмова і камэнтар). — Мінск: Беларускі кнігазбор, 2003. — С. 5—42. — 592 с. — (Беларускі кнігазбор). — 2000 экз. — ISBN 985-6638-97-6.
  • Фядута А. Установка на читателя и проблема «жанра» в русских мемуарах 1-й половины XIX века // Opus # 1-2: Русский мемуар. Соавторство. Сборник статей = Rusų memuaras. Bendraautorystė / Г. Михайлова, Н. Арлаускайте, А. Двоеглазов (сост.). — Вильнюс: Издательство Вильнюсского университета, 2005. — С. 68—79. — 266 с. — (Mokslo darbai. Literatūra = Научные труды: Литература 47 (5)). — ISBN 9986-19-792-9.
  • Федута А. Цензор оценивает историка (неизвестный отзыв о книге Т. Нарбутта // Беларусь і беларусы ў прасторы і часе. Зборнік да 75-годдзя прафесара Адама Мальдзіса / Пад рэдакцыяй Сяргея Запрудскага, Аляксандра Фядуты, Захары Шыбекі. — Мінск: Лімарыус, 2007. — С. 174—177. — 444 с. — 500 экз. — ISBN 978-985-6740-78-0.
  • Фядута А. У змаганні за Праўду // Аляксей Карпюк. Выбраныя творы / Укладанне, прадмова, камэнтар А. Фядуты. — Мінск: Кнігазбор, 2007. — С. 89—90. — 600 с. — (Беларускі кнігазбор). — 1000 экз. — ISBN 978-985-6852-15-5.
  • Федута А. И. Один из узлов нашей общей истории // Вильна 1823—1824: Перекрестки памяти / Составитель Федута А. И. — Минск: Лимариус, 2008. — С. 3—18. — 244 с. — 400 экз. — ISBN 978-985-6740-82-7.

Укладальнік[правіць | правіць зыходнік]

  • Выбранае / Булгарын Фадзей; Беларускі кнігазбор, т. 23. Уклад., прадм., камент. А. Фядуты. — Мінск: Беларускі кнігазбор, 2003. — 592 с.
  • Выбраныя творы / Аляксей Карпюк; Уклад., прадм., камент. А. Фядуты. Мінск, 2007. — 600 с. («Беларускі кнігазбор»: Серыя 1. Мастацкая літаратура)[21].
  • Вильна 1823—1824: Перекрестки памяти (Иоахим Лелевель. Новосильцов в Вильне; Иван Лобойко. Мои воспоминания). Уклад. Фядута А.; уступны артыкул, камэнтар: Лаўрынец П., Рэйтблат А., Фядута А. — Мн.: Лімарыюс, 2008. — 244 с.[22] — Зборнік прысвечаны «справе філаматаў», у склад зборніка ўвайшлоў нарыс вядомага польскага гісторыка Іаахіма Лялевеля «Навасільцаў у Вільні», успаміны прафэсара Івана Лабойкі (друкуюцца ўпершыню) — сучаснікаў «справы філаматаў». У Дадатках публікуюцца лісты Лабойкі да Лялевеля.
  • Калейдаскоп успамінаў. У 2 т. / Пшацлаўскі Восіп; Уклад., прадм., камент. і імён. паказальнік Аляксандр Фядута. — Мінск: Лімарыус, 2012. 376, 368 с. (Беларуская мемуарная бібліятэка)
  • Поляки в Петербурге в первой половине XIX века / Сост., предисл., подгот. текста воспоминаний О. А. Пржецлавского и коммент. А. И. Федуты; пер. воспоминаний С. Моравского, Т. Бобровского и А.-Г. Киркора с польск. Ю. В. Чайникова. — М.: Новое литературное обозрение, 2010. — 912 с. — (Россия в мемуарах). — 1000 экз. — ISBN 978-5-86793-816-1.
  • Маліноўскі Мікалай. Кніга ўспамінаў / Укладанне, прадмова, каментары і імённы паказальнік кандыдат філалагічных навук Аляксандр Фядута; пераклад з польск. Я. М. Кісялёва. — Мінск: Лімарыус, 2014. — 240 с. — (Беларуская мемуарная бібліятэка). — 300 экз. — ISBN 978-985-6968-39-9.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. https://actionnetwork.org/petitions/i-support-pen-belarus/ Праверана 3 жніўня 2021.
  2. Аляксандр Фядута атрымаў доктарскую ступень у Ягелонскім універсітэце // nashaniva.by, 02.07.2017
  3. https://naviny.by/rubrics/society/2006/11/20/ic_articles_116_148731 Архівавана 2 жніўня 2016.
  4. https://naviny.by/rubrics/society/2006/11/20/ic_news_116_262442 Архівавана 29 красавіка 2015.
  5. https://zapraudu.info/aleksandr-feduta-absolyutnaya-vlast-kotoruyu-lukashenko-priobrel-sdelala-ego-zalozhnikom/ Архівавана 10 кастрычніка 2016.
  6. https://novychas.by/hramadstva/fjaduta_sychodzicj_z_havary_pr Фядута сыходзіць з «Гавары праўду!»
  7. http://naviny.by/rubrics/society/2014/01/13/ic_articles_116_184228 Александр Федута оставил пост зампреда «Говори правду»
  8. https://euroradio.fm/ru/node/935825 Задержан Александр Федута
  9. http://www.belaruspartisan.org/politic/172433/(недаступная спасылка) Александру Федуте предъявлено обвинение
  10. http://graniru.org/Politics/World/Europe/Belarus/m.184689.html Филологи разных стран выступили в защиту арестованного в Минске белорусского коллеги
  11. http://os.colta.ru/news/details/19451/ Открытое письмо в защиту арестованных в Белоруссии
  12. https://spring96.org/ru/news/42524 Александр Федута отпущен под подписку о невыезде
  13. http://naviny.by/rubrics/society/2011/05/20/ic_news_116_368283 Объявлены приговоры Некляеву, Рымашевскому, Дмитриеву, Федуте, Возняку и Положанко
  14. https://www.svaboda.org/a/fiaduta-plianuje-viarnucca-u-bielarus/28148669.html «Я стаміўся ад палітыкі, хочацца проста жыць…» — палітоляг Фядута плянуе вярнуцца ў Беларусь
  15. КДБ заявіў, што Аляксандр Фядута затрыманы Архівавана 19 красавіка 2021.
  16. «Подобных дел в истории суверенной Беларуси не было». В КГБ сообщили подробности по «делу о госперевороте» Архівавана 21 красавіка 2021.
  17. Заява праваабаронцаў Беларусі аб прызнанні васьмі палітычных зняволеных. Праваабарончы цэнтр «Вясна» (20 красавіка 2022).
  18. [1]
  19. А. Фядута апошні з узнагароджаных «Знакам Гайдара» у гісторыі ВЛКСМ.
  20. http://www.svaboda.org/a/27292772.html Літанкета Свабоды: Аляксандар Фядута
  21. У «Беларускім кнігазборы» выйшаў зборнік твораў Аляксея Карпюка // Наша Ніва on-line: Культура / 16:46, 5 лютага 2008(недаступная спасылка) — Эл.рэсурс nashaniva.by
    У кнізе: аповесці «Данута», «Развітанне з ілюзіямі», драма «Канец свету», у раздзеле Публіцыстыка — выступ на 5‑м з’ездзе пісьменнікаў у Мінску і «Перэпетыі пошукаў»; лісты да Янкі Брыля, Міхася Забэйды‑Суміцкага, Максіма Танка, Васіля Быкава, Пятра Машэрава, Міхаіла Гарбачова ды інш; успаміны пра А. Карпюка: Вольгі Іпатавай, Ніны Ляшчонак, урыўкі з успамінаў Барыса Клейна і Васіля Быкава.
  22. Выйшла кніга «Вильна 1823‑1824: Перекрестки памяти»(недаступная спасылка) // Наша Ніва on-line: Культура / 19:12, 4 чэрвеня 2008 — Эл.рэсурс nashaniva.by

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Наша Ніва on-line: Культура — Эл.рэсурс nashaniva.by
  • Федута Александр // Кто есть кто в Беларуси. Хто ёсць хто ў Беларусі. Who’s who in Belarus / Складальнікі В. Голубеў, А. Кіжэ, А. Смольскі, В. Трыгубовіч, Г. Ахметава, В. Чуйко. — М.: Кніжны дом «Университет», 1999. — 176 с. ISBN 5-8013-0068-6
  • Федута Александр Иосифович // Кто есть кто в Республике Беларусь: Электронный справочник; БДГ on-line. — Эл. ресурс bdg.by
  • Тамковіч А. Жыццё пасля кратаў. − 2013. — С. 163—176 — ISBN 978-985-6025-25-2
  • Palitviazni.info — 2013. — С. 216—221

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]