Аляксандр Абрамавіч Грэйман

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Абрамавіч Грэйман
Дата нараджэння 8 ліпеня 1899(1899-07-08)
Месца нараджэння
Дата смерці 1 чэрвеня 1970(1970-06-01) (70 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці хірург, эндакрынолаг, выкладчык універсітэта, загадчык кафедры
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар

Аляксандр Абрамавіч Грэ́йман[2] (8 ліпеня 1899, Казань1 чэрвеня 1970, Мінск) — вучоны ў галіне хірургіі, доктар медыцынскіх навук (1961), прафесар (1963).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

А. А. Грэйман нарадзіўся ў Казані. Паступіў на вучобу на медыцынскі факультэт Казанскага ўніверсітэта[3], быў пераведзены на медыцынскі факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, які скончыў у 1926 годзе. У 1926—1931 гг. працаваў у Бярэзінскім раёне хірургам у раённай бальніцы, загадчыкам раённым аддзелам аховы здароўя. У 1931—1934 гг. ардынатар хірургічнай клінікі БДУ, адначасова намеснік дырэктара 1-а клінічнага гарадка Мінска. У 1939—1940 гг. праходзіў службу ў Чырвонай Арміі. У час Вялікай Айчыннай вайны камандзір медыка-санітарнага батальёна, вядучы і галоўны хірург эвакашпіталяў. У 1945—1947 гг. асістэнт кафедры шпітальнай хірургіі Мінскага медыцынскага інстытута. У 1946 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Экспериментальные данные к вопросу об эволюции и патогенезе эндемического зоба в БССР». У 1947—1948 гг. дацэнт кафедры хірургіі Беларускага інстытута ўдасканалення ўрачоў, у 1948—1956 і ў 1957—1963 гг. дацэнт кафедры агульнай хірургіі Мінскага медыцынскага інстытута, у 1956—1957 гг. загадчык кафедрай. У 1961 годзе А. А. Грэйману прысвоена вучоная ступень доктара навук, у 1963 годзе вучонае званне прафесара. У 1963—1970 гг. ён на пасадзе 2-й кафедрай шпітальнай хірургіі Мінскага медыцынскага інстытута[3].

Памёр А. А. Грэйман 1 чэрвеня 1970 г. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

А. А. Грэйману належаць навуковыя працы па хірургіі валляка і пухлін шчытападобнай залозы, органаў брушной поласці. Займаў пасаду намесніка старшыні Беларускага навуковага таварыства хірургаў[3]. Аўтар больш за 60 навуковых прац, у тым ліку манаграфіі «Хирургическое лечение и патоморфология зоба» (1964)[3]. Рэдактар манаграфіі «Актуальные вопросы острого аппендицита» (1969)[3].

Сярод апублікаванага:

  • Хирургическое лечение и патоморфология зоба. Клинико-морфол. материалы по Белорус. ССР [Текст] / А. А. Грейман. — Минск: Беларусь, 1964. — 136 с.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны баявым ордэнам і медалямі, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР, значком «Выдатнік аховы здароўя»[3].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]