Аляксандр Аганесавіч Таманян
Аляксандр Аганесавіч Таманян | |
---|---|
арм.: Ալեքսանդր Թամանյան | |
![]() | |
Род дзейнасці | архітэктар, рэстаўратар, горадабудаўнік |
Дата нараджэння | 4 (16) сакавіка 1878[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 лютага 1936[2][3] (57 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Дзеці | Gevorg Tamanyan[d] і Yuri Tamanyan[d] |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі | |
![]() |
Аляксандр Аганесавіч Таманян (арм.: Ալեքսանդր Թամանյան; 4(16) сакавіка 1878, Краснадар — 20 лютага 1936, Ерэван) — армянскі архітэктар, народны архітэктар Арменіі (1924).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Пецярбургскую АМ у 1904 годзе. У ранніх творах (вялікі асабняк Шчарбатава на вуліцы Чайкоўскага ў Маскве, 1911—13; комплекс санаторыя ў Кратава, 1913—23; і інш.) распрацоўваў прынцыпы класіцызму. З 1923 года жыў і працаваў у Ерэване. Стварыў першы генеральны план рэканструкцыі Ерэвана (зацверджаны ў 1924 годзе), праекты планіроўкі Ленінакана (1925), Эчміядзіна (1927—28) і іншых гарадоў. Па яго праектах пабудаваны Дом урада Арменіі, 1926-41, Сталінская прэмія, 1942; тэатр оперы і балета ім. А. А. Спендыярава, 1926—53). Творчасць Таманяна адыграла важную ролю ў фарміраванні архітэктуры Арменіі. У яго гонар названа вуліца ў Ерэване.
Зноскі
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #139989803 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 мая 2014.
- ↑ Alexandre Tamanian // Structurae — Ratingen: 1998. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Alek’sandr T’amanyan // Grove Art Online / J. Turner — [Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, Macmillan, Grove's Dictionaries, 1998. — ISBN 978-1-884446-05-4