Аляксандр Агінскі
| Аляксандр Агінскі | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Партрэт Аляксандра Агінскага з панегірыка, 1667 | |||||||
| Герб «Агінец» | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Ян Анзельм Вільчак | ||||||
| Пераемнік | Ян Себасцьян Кэнштарт | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Андрэй Масальскі | ||||||
| Пераемнік | Гедэон Раецкі | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне | каля 1585 | ||||||
| Смерць | не пазней за 22 сакавіка 1667 | ||||||
| Месца пахавання | |||||||
| Род | Агінскія[1] | ||||||
| Бацька | Багдан Агінскі[2] | ||||||
| Маці | Раіна з Валовічаў[d][2] | ||||||
| Жонка |
1) Аляксандра Шэмет 2) Кацярына Палубінская |
||||||
| Дзеці |
ад першага шлюбу: Ян, Багдан ад другога шлюбу: Марцыян Аляксандр, Аляксандра Канстанцыя, Тэадора |
||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Веравызнанне | праваслаўе | ||||||
| Адукацыя | |||||||
| Званне | ротмістр | ||||||
| Бітвы | |||||||
Аляксандр Агінскі (каля 1585 — 1667) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Харунжы троцкі ў 1626—1636, харунжы надворны літоўскі ў 1636—1645, ваявода менскі ў 1645—1649 і кашталян троцкі з 1649, староста рагачоўскі; пасол на соймы 1623, 1626, 1632, 1633, 1635, 1643, дэпутат Трыбунала ВКЛ у 1619.

Удзельнічаў у Кірхгольмскай бітве ў 1605, бітвах пад Смаленскам у 1611 і 1633, Хоцінскай бітве ў 1621.
Актыўны дзеяч праваслаўнага Віленскага Святадухаўскага брацтва. У 1612 падпісаў акт фундацыі праваслаўнай шляхты Менскага Петрапаўлаўскага манастыра. Аляксандр Агінскі быў апошнім праваслаўным (і ўвогуле некаталіцкім) сенатарам Рэчы Паспалітай.
Валодаў шматлікімі маёнткамі, у тым ліку Еўем.
Сям'я
[правіць | правіць зыходнік]З роду Агінскіх, сын Багдана і Раіны з Валовічаў.
Двойчы жанаты: з Аляксандрай Шэмет, ад якой меў сыноў Яна і Багдана, і з Кацярынай Палубінскай, дачкой Канстанціна Палубінскага, ад якой меў дзяцей:
- Марцыяна Аляксандра (1632 — 1690), вялікага літоўскага канцлера;
- Аляксандру Канстанцыю, жонку пісара літоўскага Андрэя Казіміра Завішы;
- Тэадору, жонку падкаморага жамойцкага Яна Гружэўскага.
Зноскі
- ↑ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 298–299.
- ↑ а б Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 296, 298.
- ↑ а б в Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 298.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Грыцкевіч А. Агінскія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 202. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.;
- Грыцкевіч А. Агінскія // БЭ ў 18 т. Т. 1. — Мн., 1996.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Генеалогія магнацкіх радоў Рэчы Паспалітай Архівавана 27 верасня 2013.