Перайсці да зместу

Аляксандр Адамавіч Федарцоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Адамавіч Федарцоў
Нараджэнне 24 верасня 1955(1955-09-24) (70 гадоў)
Грамадзянства
Партыя КПСС (1976—1991)
Адукацыя
Узнагароды
ордэн Францыска Скарыны
Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь
медаль «За ўклад у стварэнне Еўразійскага эканамічнага саюза»

Аляксандр Адамавіч Федарцоў (нар. 24 верасня 1955(1955-09-24), Валькі, Віцебская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, юрыст. Першы намеснік Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь (2005—2014).

Нарадзіўся 24 верасня 1955 года ў в. Валькі Талачынскага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям’і. Бацька — трактарыст, маці — палявая рабочая ў калгасе[1].

У дзяцінстве марыў стаць лётчыкам[1]. Са жніўня 1972 года па ліпень 1975 года з’яўляўся курсантам Харкаўскага вышэйшага ваеннага авіяцыйнага вучылішча лётчыкаў ВПС. Два гады лятаў, камісаваны па стане здароўя[1].

У 1975 годзе выпадкова паступіў на юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта: сябар пераканаў, што прафесія цікавая, таму вырашыў паспрабаваць[1]. Паколькі скончыў ваеннае вучылішча, то мог паступаць у любую ВНУ СССР без экзаменаў. На трэцім курсе пайшоў вывучаць следча-судова-пракурорскую спецыялізацыю і вырашыў стаць суддзёй[1].

З кастрычніка 1976 года — член КПСС[2].

У 1980 годзе скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

З 1980 года — стажор народнага суддзі суда Савецкага раёна г. Гомеля[2]. З 25 кастрычніка 1981 года — народны суддзя Цэнтральнага раёна г. Гомеля[2], з 1987 года — старшыня суда Савецкага раёна г. Гомеля.

Прымаў удзел у судзебным працэсе па справе аб гібелі ў сакавіку 1986 года ў Гомельскім цырку артысткі Ірыны Асмус[1].

З 1991 года — суддзя Гомельскага абласнога суда. З 1997 года — начальнік упраўлення юстыцыі Гомельскага аблвыканкама. З 1998 года — старшыня Гомельскага абласнога суда.

З 2003 года — намеснік Старшыні, старшыня судовай калегіі па крымінальных справах Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь. З 2005 года па 30 снежня 2014 года[3] — першы намеснік Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь.

У 2011 годзе вёў працэс[4] і вынес смяротны прысуд[5] у дачыненні да Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва пасля тэракту на станцыі метро «Кастрычніцкая» у Мінску.

У 2012 годзе абраны намеснікам старшыні Беларускага рэспубліканскага саюза юрыстаў[6].

З 1 студзеня 2015 года па 2023 год — суддзя Суда Еўразійскага эканамічнага саюза, у тым ліку з 1 студзеня 2015 года[7] па снежань 2017 года[8] — старшыня Суда Еўразійскага эканамічнага саюза[9].

Дэлегат Усебеларускага народнага сходу 7-га склікання ад Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў[10].

  • Сын — Дзмітрый Аляксандравіч Федарцоў (нар. 1979) — беларускі юрыст, старшыня эканамічнага суда Магілёўскай вобласці (з 2024).
  • Унук — Дзяніс Дзмітрыевіч Федарцоў (нар. 2008).
  1. 1 2 3 4 5 6 Инженерия человеческих душ: судья суда ЕАЭС Александр Федорцов о малой родине, людях и трудностях профессии
  2. 1 2 3 Выбары народнага суддзі // Гомельскі універсітэт. — 1981. — № 31 (480). — 31 кастрычніка. — С. 1.
  3. Указ Президента Республики Беларусь от 30 декабря 2014 года № 648 «Об освобождении от должности А. А. Федорцова»
  4. Вещдоки по делу о теракте в минском метро были продемонстрированы сегодня в суде
  5. Верховный Суд Республики Беларусь приговорил Д. Коновалова и В. Ковалева к смертной казни
  6. Съезд Белорусского республиканского союза юристов прошел в Минске (+фото)
  7. Федорцов стал председателем Суда ЕАЭС
  8. Судьи
  9. Судьи
  10. Федорцов Александр Адамович
  11. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 лютага 2002 года № 111 «Аб узнагароджанні суддзяў судоў і работнікаў органаў юстыцыі дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь»
  12. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 лютага 2012 года № 57 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь»
  13. Решение Высшего Евразийского экономического совета от 29 мая 2019 г. № 3 «О награждении медалью «За вклад в развитие Евразийского экономического союза»»