Аляксандр Рыгоравіч Акенцьеў
Аляксандр Рыгоравіч Акенцьеў | |
Дата нараджэння: | 1950 |
---|---|
Альма-матар: | |
Месца працы: | |
Узнагароды: |
Аляксандр Рыгоравіч Аке́нцьеў (нар. 1950) — беларускі архітэктар.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў у 1972 годзе БПІ. У 1972—2006 гадах працаваў у майстэрскай раённай планіроўкі, архітэктурна-канструктарскім аддзеле і архітэктурна-планіровачнай майстэрні БелНДІПгорадабудаўніцтва. У 2006 г. пераведзены на працу ў «Мінскграда», дзе ўзначаліў творчы калектыў распрацоўшчыкаў генеральнага плана г. Мінска. Шмат гадоў выкладаў на кафедры горадабудаўніцтва БНТУ. Начальнік майстэрні генеральнага плана УП «Мінскграда»[1].
Прафесійная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Выкананыя ў ролі кіраўніка творчых калектываў працы: генеральныя планы гарадоў, праекты дэталёвай планіроўкі раёнаў, праекты рэгенерацыі і эскізы забудовы гарадскіх цэнтраў, сярод якіх гарады Мінск і Брэст, Полацк і Маладзечна, Светлагорск, Наваполацк, Нясвіж і інш[1].
З часу распрацоўкі дыпломнага праекта творчую дзейнасць будаваў на аснове метаду прадпраектных даследаванняў. Пры складанні інструкцый па складзе горадабудаўнічых праектаў ВБН 38-82 і БНБ 1.03.01-96 настойваў на абавязковасці ўключэння прадпраектнага этапу, даказваючы перавагі метаду сітуацыйнага горадабудаўнічага планавання ў параўнанні з абезасобленым нарматыўным метадам планавання развіцця тэрыторый[1].
Для павышэння ўзроўню горадабудаўнічай культуры насельніцтва і аказання кваліфікаванай дапамогі ўдзельнікам горадабудаўнічай дзейнасці ініцыяваў стварэнне ў рэспубліцы Праграмы няўрадавай сістэмы тэрытарыяльнай інфармацыі, з якой у 1990 г. высоўваўся працоўным калектывам БелНДІПгорадабудаўніцтва кандыдатам у дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь[1].
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Шматгадовая творчая дзейнасць адзначана прэміяй імя У. А. Караля, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь[2] і шматлікімі іншымі ўзнагародамі.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Акентьев Александр Григорьевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.
- Нарадзіліся ў 1950 годзе
- Выпускнікі БНТУ
- Супрацоўнікі БелНДІПгорадабудаўніцтва
- Супрацоўнікі Мінскграда
- Выкладчыкі БНТУ
- Лаўрэаты прэміі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь імя У. А. Караля
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары XX стагоддзя
- Архітэктары XXI стагоддзя
- Архітэктары Мінска