Аляксандр Алаізавіч Лянкевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Аляксандр Алаізавіч Лянкевіч (1823, Гродзенская губерня — ?; Псеўданімы: Ляндар) — адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—1864 у Гродзенскім павеце.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1840—1861 гадах у арміі, падпалкоўнік. Пасля адстаўкі жыў y сваім фальварку Панюкі Гродзенскага павета.

2 мая 1863 года падняў паўстанне ў Гродзенскім павеце, арганізаваў атрад (каля 200 чал.). Пасля аб’яднання з ваўкавыскімі паўстанцамі — вайсковы начальнік Гродзенскага і Ваўкавыскага паветаў. 3.6.1863 г. у Мілавідскай бітве на чале аб'яднаных сіл гродзенскіх, ваўкавыскіх, навагрудскіх і слонімскіх паўстанцаў нанёс паражэнне урадавым войскам. 1.8.1863 г. з лідскімі паўстанцамі перайшоў Нёман і дзейнічаў у Аўгустоўскай губерні. Паўстанцкія ўлады надалі яму званне палкоўніка.

З верасня 1863 года за мяжою. Завочна яму быў вынесены смяротны прысуд.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т.5. — Мн.:, 1981.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9 (т.9)